Лук’ян Міхайлавіч Саланевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лук’ян Міхайлавіч Саланевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 (20) кастрычніка 1866
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1938(1938-05-25) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Іван Лук'янавіч Саланевіч і Барыс Лук'янавіч Саланевіч
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, выдавец, краязнавец, грамадскі дзеяч

Лук’ян Міхайлавіч Саланевіч (8 (20) кастрычніка 1866, в. Навасёлкі, Гродзенская губерня — 25 мая 1938, Енісейск, Краснаярскі край) — журналіст, выдавец, краязнавец, грамадскі дзеяч. Бацька вядомага мысляра і пісьменніка Івана Саланевіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і святара — выхадца з беларускіх сялян. Працаваў свінапасам. У 1886 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую гімназію, працаваў сельскім настаўнікам у розных паветах Гродзенскай губерні. Пісаў артыкулы і нататкі ў газету «Гродзенскія губернскія ведамасці» і шэраг іншых. Журналісцкая дзейнасць Лук’яна Саланевіча была заўважаная Пятром Сталыпіным — тады яшчэ губернатарам Гродзенскай губерні, які дапамог яму перабрацца ў Гродна (1899). Лук’ян Міхайлавіч становіцца бухгалтарам у Камісіі народнага харчавання, затым (з 1903) — служыў у канцылярыі губернскага кіравання. З 1912 года — на той жа пасадзе ў Коўна.

У 1901 годзе выдаў «Кароткі гістарычны нарыс Гродзенскай губерні за сто гадоў яе існавання. 1802—1902», адразу заваяваў аўтарытэт як гісторык. У кнізе Лук’ян Міхайлавіч усяляк развіваў ідэю аб тым, што беларусы з’яўляюцца галіной рускага народа, увесь час падвяргаліся апалячванню і акаталічванню, і нарэшце, уз’ядналіся з астатняй часткай рускіх. Увесь гэты час працягвае пісаць у «Гродзенскія губернскія ведамасці», і ў 1905 годзе становіцца іх рэдактарам. З 1907 года — намеснік начальніка канцылярыі гродзенскага губернатара.

У 1908 годзе Саланевіч разам з П. Каранкевічам, А. Кудзерскім і Н. Вруцэвічам заснавалі Беларускае таварыства, якое ставіла задачай прапаганду гістарычнага адзінства беларусаў з вялікаросамі ў рамках аднаго рускага народа. Была ажыццёўленая няўдалая спроба выпуску ўласнай газеты.

У 1911 годзе Сталыпін, ужо прэм’ер-міністр, прафінансаваў стварэнне газеты «Северо-Западная жизнь», дзе Саланевіч стаў рэдактарам, яна выходзіла з 1911 па 1915 год у розных гарадах Паўночна-Заходняга краю. У гэтай газеце Іван Лук’янавіч Саланевіч публікаваў свае першыя артыкулы. У 1912 годзе Лук’ян Міхайлавіч разам з братам і сынам засноўвае Беларускую гістарычную бібліятэку.

Пасля рэвалюцыі адышоў ад публіцыстыкі. Жыў на Кубані, Каўказе і ў Крыме. Захапляўся мікрабіялогіяй, вывучаў замежныя мовы.

У 1935 годзе, як бацька «ворагаў народа» быў арыштаваны і сасланы ў пасёлак Саўруднік Паўночна-Енісейскага раёна Краснаярскага краю, дзе працаваў у Енісейзолатахарчснабе майстрам эфірнай вытворчасці. Быў арыштаваны 11 лютага 1938 года. Асуджаны па справе Бабрыцкага Л. І. (34 чал.) за «удзеле ў контррэвалюцыйнай паўстанцкай групе, правядзенні антысавецкай агітацыі, падтрыманні сувязі з уцеклымі нелегальна за мяжу сынамі» тройкай НКУС да расстрэлу 7 мая 1938 года. Расстраляны 25 мая 1938 года.

Рэабілітаваны краявым судом Краснаярскага краю ў 1956 годзе. Расстраляны тады сама сын Яўген рэабілітаваны ў 1958 годзе.

Жонка: Юлія Вікенцьеўна, народжаная Ярушевіч (памерла 1 мая 1915 года ад запалення лёгкіх). Дзеці: Іван (1891), Барыс (1898), Яўген (1905), Усевалад.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Салане́віч Лук’ян Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 643. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]