Лурд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Лурд (фр.: Lourdes, акс.: Lorda) — горад у Францыі, у дэпартаменце Верхнія Пірэнеі (15000 жыхароў). Стаіць на рацэ Гаў-дэ-По (фр.: Gave de Pau). Адзін з найбольш папулярных у Еўропе цэнтраў паломніцтва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У VIII стагоддзі Лурд і яго крэпасць аказаліся ў цэнтры супрацьстаяння мясцовага лідара Мірата і каралём франкаў Карлам Вялікім. Карл Вялікі аблажыў Мірата ў крэпасці на працягу некаторага часу, але Мірат адмаўляўся здацца. Паводле легенды, арол нечакана з’явіўся і ўпаў у ногі да Мірата, што з’явілася знакам да здачы, на якую ў выніку Мірат і пайшоў.
Дзева Марыя
[правіць | правіць зыходнік]На думку Каталіцкай царквы 11 лютага 1858 года, у чацвер, чатырнаццацігадовай мясцовай жыхарцы Бернадэт Субіру з’явілася Дзева Марыя[3]. Адбылося гэта ў адной з пячораў, Масаб’ель, якіх мноства ў горных адгор’ях, якія атачаюць горад.
Бернадэт сведчыла аб 18 «з’явах». Апошняе — 16 чэрвеня таго ж года. Каталіцкая царква спачатку з крайняй асцярогай паставілася да заяваў дзяўчыны, якая была падвергнутая шматлікім допытам з боку адміністрацыйных і царкоўных уладаў і шматлікім медыцынскым аглядам, абсалютна ўсе з якіх прызналі яе стан як свядомы і станоўча ўраўнаважаны характар яе асобы. Пазней Бернадэт стала манашкай.
Царква ж правяла дбайную праверку ўсіх выкладзеных дзяўчынай фактаў. У выніку ў 1933 годзе яе кананізавалі пад імем святой Бернадэт, а Лурд ператварыўся ў адно з найбольш прываблівых месцаў для пілігрымаў не толькі Францыі, але і ўсёй Еўропы. Штогод у Лурд прыязджае да пяці мільёнаў чалавек. Толькі тых, хто спадзяецца знайсці тут лячэнне ад сваіх хвароб, у год прыязджае больш за 70 тысяч. Крыніцы каталіцкай царквы сцвярджаюць, што толькі за першыя 50 гадоў паломніцтва атрымалі поўнае лячэнне ад самых розных хвароб мінімум 4 тысячы чалавек.
На месцы, дзе Дзева Марыя першы раз з’явілася Бернадэт, метадам народнай будоўлі ўзведзены санктуарый, храм Нотр-Дам дэ Лурд. Да яго вядзе мост Сен-Мішэль, які з’яўляецца як бы ўваходам, парталам у царкву пад адкрытым небам. Ролю нефа выконвае Эспланада Працэсьён. Далей падземная базіліка Сутэр Сен-Пі X, у якой адначасова можа размясціцца да 20 тысяч чалавек. Далей размешчана статуя Дзевы Марыі — яна як бы ўстаноўлена ў нішы алтара.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Санктуарый.
- Дом, дзе нарадзілася святая Бернадэта.
- Музей васкавых фігураў з экспазіцыяй на хрыстыянскія тэмы.
- Крэпасць.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Чэнстахова, Польшча
- Фатыма, Партугалія
- Ларэта, Італія
- Альтэтынг, Германія
- Чэйнэ, Ваёмінг, ЗША
- Марыяцэль, Аўстрыя
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Каталіцкая энцыклапедыя. newadvent.org
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лурд
- Афіцыйны сайт горада