Перайсці да зместу

Лускаўніца звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лускаўніца цукровая)
Лускаўніца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepisma saccharina Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  99222
NCBI  50586
EOL  1022755
FW  284343

Лускаўніца звычайная, ці Лускаўніца цукровая (Lepisma saccharina) — від дробных бяскрылых насякомых з атраду шчацінахвосткі (Zygentoma). Касмапалітычны від. Гэта жвавае насякомае нярэдка сустракаецца ў жыллі чалавека, пераважна на кухні, а таксама на харчовых складах. Лічаць, што від з’яўляецца адным з самых старажытных насякомых, якія цяпер жывуць — яго продкі жылі на зямлі больш за 300 млн гадоў таму ў палеазойскую эру.

Даўжыня насякомага складае 0,8 — 1,9 см[1]. Цела плоскае, паступова звужаецца да канца, пасля трэцяй лінькі пакрыта дробнымі серабрыста-шэрымі лускавінкамі. Ад хваста адыходзяць тры ніткі, дзве з якіх накіраваны ў бакі і адна назад. Ад галавы адыходзяць доўгія вусікі, накіраваныя наперад. Часам прадстаўнікоў віду можна пераблытаць з адной з губаногіх шматножак — Scutigera coleoptrata, якая адрозніваецца вялікай колькасцю доўгіх ног.

Прадстаўнікі віду любяць вільготныя і цёмныя месцы — у прыродзе іх можна сустрэць у апалым лісці, пад карчакамі, камянямі і г. д. У памяшканнях яны таксама аддаюць перавагу аналагічным умовам — калі ў доме суха і светла, то гэтых насякомых там не будзе. Мяркуюць, што від паходзіць з тропікаў — іх аптымальныя ўмовы пражывання складаюць +21… +26 °C і 75 — 97 % вільготнасці[2][3]. Актыўныя ноччу, астатні час хаваюцца. У выпадку выхаду на святло імкнуцца хутка схавацца. Перасоўваюцца хутка, па дарозе робячы кароткія прыпынкі.

Харчуецца прадуктамі расліннага паходжання, якія змяшчаюць у сабе крухмал або поліцукрыд; іх рацыён можа ўключаць цукар, муку, клей, кніжныя пераплёты, паперу, фатаграфіі, тканіны, якія змяшчаюць крухмал. Са складскіх памяшканняў могуць быць занесены ў дом праз куплю туалетнай паперы або кардонак з папяровымі сурвэткамі. Бясшкодныя для чалавека і хатніх жывёл і не з’яўляюцца пераносчыкамі захворванняў, але могуць псаваць вільготную паперу.

Блізкім сваякомз’яўляецца тэрмобія хатняя (Thermobia domestica). Гэта насякомае дасягае даўжыні 8-10</nowiki> мм. Вусікі амаль удвая даўжэйшыя за цела. Афарбоўка цёмная, з жоўтымі плямамі.

Зноскі

  1. George C. Mcgavin «DK Handbooks: Insects — Spiders And Other Terrestrial Arthropods» Dorling Kindersley 2000 ISBN 0-7894-5337-1
  2. Entomology Department at the University of Arkansas Fayetteville «Silverfish Архівавана 13 жовтня 2007.» Прочитано 2007-11-21
  3. The Bug Clinic «Silverfish/firebrat Архівавана 2 листопада 2007.» Прочитано 2007-11-21