Луідор
Выгляд
Луідор (фр.: louis d'or — залаты луі) — французская залатая манета XVII—XVIII стагоддзяў. Пачалі чаканіць у 1640 годзе ў часы Людовіка XIII. Правобразам новых манет сталі іспанскія дублоны, якія атрымалі ў Францыі назву пістоль. На працягу доўгага часу назвы луідор і пістоль былі сінонімамі. Луідор чаканіўся з золата 917-й пробы, вага манеты — 6,751 г, дыяметр — 26 мм. Чаканіліся таксама манеты ў паў- луідора, два луідора, а таксама 4, 8 і 10 луідора.
У пачатку XVIII стагоддзя вага луідора крыху павялічылася — да 8,158 г; пасля вага і дыяметр манеты неаднаразова мяняліся. Рэкордным луідорам стала манета вагой 9,79 г. Існуе вялікая колькасць разнастайных па афармленні луідораў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).