Луізіянскі ўніверсітэт у Лафаеце
Луізіянскі ўніверсітэт у Лафаеце | |
---|---|
англ.: University of Louisiana at Lafayette | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Louisiana at Lafayette |
Заснаваны | 1898 |
Студэнты | 17 075 і 13 371[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Лафает, Луізіяна, ЗША |
Сайт | louisiana.edu |
![]() |
Луізіянскі ўніверсітэт у Лафаеце (англ.: University of Louisiana at Lafayette) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Лафает у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта самы вялікі ўніверсітэт па колькасці абітурыентаў у сістэме Луізіянскага ўніверсітэта і другі ў штаце па колькасці абітурыентаў пасля толькі Луізіянскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Заснаваная ў 1898 годзе як прамысловая школа, вучэльня ператварылася ў чатырохгадовы ўніверсітэт на працягу ХХ стагоддзя і стала вядомая пад сваёй сучаснай назвай у 1999 годзе.
Універсітэт прапануе адзіную ў штаце праграму аспірантуры ў галіне франкамоўных студый, адзіную ў Луізіяне ступень магістра інфарматыкі і адзіную ў штаце праграму вышэйшай адукацыі ў галіне прамысловага дызайну. Універсітэт дасягнуў таксама пэўных вышынь у інфарматыцы, інжынерыі і архітэктуры. Ён таксама з'яўляецца домам для асобнага каледжа мастацтваў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў
- Каледж бізнес-адміністравання
- Каледж адукацыі і развіцця чалавека
- Каледж інжынерыі
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Школа аспірантуры
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луізіянскі ўніверсітэт у Лафаеце
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы