Лэйла Алескер кызы Мамедбекава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лэйла Мамедбекава
азерб.: Leyla Ələsgər qızı Məmmədbəyova
Leyla Mammadbeyova.JPG
Род дзейнасці лётчык, ваенны
Дата нараджэння 17 верасня 1909(1909-09-17)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Дата смерці 1989
Месца смерці
Месца пахавання
Commons-logo.svg Лэйла Мамедбекава на Вікісховішчы
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Фатаграфія з сынам Рустамам

Лэ́йла Алескер кызы Мамедбе́кава (Мамедбеява) (азерб.: Leyla Ələsgər qızı Məmmədbəyova; 1909, Баку — 1989, Баку) — азербайджанская лётчыца, першая жанчына-лётчык на Каўказе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лэйла Мамедбекава атрымала прафесійную адукацыю ў Бакінскім аэраклубе і здзейсніла свой першы палёт у 1931 годзе.

З 1932 яна працягнула навучанне ў Тушынскім лётным вучылішчы ў Маскве. 17 сакавіка 1933 года Мамедбекава добраахвотна саскочыла з парашутам з борта самалёта У-2, стаўшы другой, пасля Ніны Камневай, жанчынай-парашутыстам у Савецкім Саюзе. У 1934 годзе яна стала пераможцам спаборніцтва па скачках з парашутам сярод прадстаўнікоў закаўказскіх рэспублік. Да 1941 года Мамедбекава ўжо была маёрам авіяцыі. У далейшым яна рыхтавала авіяцыйныя кадры ў Бакінскім аэраклубе.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Мамедбекавай як маці чатырох непаўналетніх дзяцей (усяго іх у яе было шэсць) было забаронена ісці на фронт. Бакінскі аэраклуб быў закрыты, але Мамедбекава дамаглася дазволу адкрыць курсы дэсантнікаў і парашутыстаў, дзе яна за гады вайны падрыхтавала каля 4 тысяч парашутыстаў-дэсантнікаў і сотні лётчыкаў. Двое з іх, Адыль Куліеў і Мікалай Шавярдзяеў пасля сталі Героямі Савецкага Саюза. Мамедбекава здзейсніла свой апошні палёт у 1949 годзе.

Да выхаду на пенсію ў 1961 годзе яна працавала намеснікам старшыні ў бакінскім філіяле ДТСААФ.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын Лэйлы Мамедбекавай Фірудзінаў ваяваў у Вялікай Айчыннай вайне, а малодшы Ханлар — у Карабахскай.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Азербайджана, 2009 год
  • Яшчэ пры жыцці Лэйле Мамедбекавай было прысвечана мноства вершаў і кінастужак, у тым ліку і напісанае ў 1935 годзе Самед Вургунам верш «Лэйла».
  • У 1995 годзе пра яе быў зняты дакументальны фільм «Лэйла» (з серыі фільмаў «Нашы вялікія сыны і дочкі», рэж. Назым-Рза Ісрафілаглы).
  • У 2009 годзе была выпушчана паштовая марка Азербайджана, прысвечаная Мамедбекавай.
  • Імем Мамедбекавай названа вуліца ў пасёлку Бакіханав у Баку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.