Любоў Іванаўна Дабржанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Іванаўна Дабржанская
Род дзейнасці акцёрка, спявачка
Дата нараджэння 24 снежня 1905(1905-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1980(1980-11-03)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія

Любоў Іванаўна Дабржанская (24 снежня 1905, Кіеў — 3 лістапада 1980, Масква) — савецкая актрыса тэатра і кіно, спявачка; народная артыстка СССР (1965), лаўрэат Сталінскай прэміі II ступені (1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 снежня 1905 года (паводле афіцыйных звестак — у 1908 годзе) ў Кіеве ў дваранскай сям’і. У 1923—1924 гадах вучылася ў тэатральнай студыі пры Другім тэатры Украінскай савецкай рэспублікі імя У. І. Леніна (з 1926 — Руская дзяржаўная драма, цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр рускай драмы імя Лесі Украінкі) у Кіеве. З 1924 года — актрыса яго трупы. З 1926 па 1927 год нядоўга працавала ў Днепрапятроўску.

З 1934 года — актрыса Цэнтральнага тэатра Савецкай Арміі ў Маскве, дзе вялікі ўплыў на яе мастацтва аказаў А. Д. Папоў.

Іграла ў іншых тэатрах Масквы (Драматычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага, Тэатр «Сучаснік»).

Для актрысы, якая валодала выдатным дарам пераўвасаблення, выразным голасам, моцным тэмпераментам, характэрны іранічнасць, вастрыня псіхалагічнага малюнка, яркасць сцэнічнай формы. Выступала ў камічных і драматычных ролях. Усяго ёю было створана больш за 120 роляў у тэатры.

Валодала выдатным голасам. Спевам спецыяльна не вучылася, але добра спраўлялася з выкананнем вакальных твораў у ролях.

Удзельнічала ў канцэртах. Рамансы, выкананыя ёю, карысталіся вялізным поспехам.

З 1 мая 1978 года — персанальная пенсіянерка саюзнага значэння.

Памерла 3 лістапада 1980 года ў Маскве. Пахавана ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.