Перайсці да зместу

Любоў Васілеўна Ракава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Васілеўна Ракава
Дата нараджэння 15 красавіка 1948(1948-04-15) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера этналогія, этнаграфія, фалькларыстыка і краязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Прэміі

Любо́ў Васі́леўна Ра́кава (15 красавіка 1949[1], в. Сушчаўская Слабодка, Чавускі раён) — беларускі гісторык, этнограф, збіральніца помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў і грамадскі дзеяч. Доктар гістарычных навук (2010). Лаўрэатка прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008).

Нарадзілася 15 красавіка 1949 года ў вёсцы Сушчаўская Слабодка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. У 1950 годзе сям'я пераехала ў горад Чавусы, дзе ў 1966 годзе яна скончыла сярэднюю школу № 2. У 1967—1972 гадах вучылася на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1968 года жыла і працавала ў Мінску, з'яўлялася сакратаром віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР акадэміка К. І. Лукашова[1][2].

З 1970 года пачала працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (ІМЭФ), дзе прайшла шлях ад малодшага да старшага навуковага супрацоўніка. У 1978 годзе паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці «этнаграфія». У 1983 годзе (паводле іншых звестак — у 1984 годзе) абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Быт і культура працуючай моладзі горада». З сярэдзіны 1980-х гадоў працавала старшым навуковым супрацоўнікам інстытута. У 2010 годзе паспяхова абараніла дысертацыю і атрымала навуковую ступень доктара гістарычных навук[1][3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў даследчыцы ўключае гісторыю сям'і і сямейнага быту беларусаў, быт і культуру моладзі, грамадскі быт, этнапедагогіку, а таксама матэрыяльную культуру. Па гэтай тэматыцы апублікавала раздзел у калектыўнай манаграфіі «Сям'я і сямейны быт беларусаў» (1990) і асобную манаграфію «Быт і культура гарадской моладзі» (1989). З'яўляецца адным з аўтараў фундаментальнага шматтомнага выдання «Беларусы» (аўтарка тамоў 5 і 6, выдадзеных у 2001—2002 гадах), за ўдзел у стварэнні якога ў 2008 годзе была ўдастоена прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[1][4].

Аўтар звыш 40 навуковых прац, апублікаваных у кнігах і часопісах і прысвечаных розным праблемам быту і культуры насельніцтва Беларусі. Актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю: рэгулярна чытае лекцыі, выступае па радыё і тэлебачанні з прапагандай лепшых народных традыцый[2][5].

  • Ракава Л. В. Быт и культура городской молодежи. — Мн., 1989.
  • Ракава Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы. — Мн.: Ураджай, 2000.
  • Ракава Л. В. Гарадская сям'я // Сям'я і сямейны быт беларусаў. — Мн., 1990.
  • Ракава Л. В. Этнапедагогіка сельскага насельніцтва Беларусі // Народная педагогіка беларусаў. — Мн., 1996.
  • Ракава Л. В. Традыцыйная сістэма выхавання // Адукацыя і выхаванне. — 1996. — № 2.
  • Ракава Л. В. Традиции брачных отношений // Белорусы. — М., 1998.
  • Бялявіна В. М., Ракава Л. В. Жаночы касцюм на Беларусі. — Мінск : Беларусь, 2007. — 350 с.
  • Праздники и обряды в Белорусской ССР / В. К. Бондарчик, Н. И. Бураковская, Л. В. Ракова, В. С. Гурков, Г. И. Касперович, А. А. Мелешко, В. С. Титов, И. Г. Углик; под ред. В. К. Бондарчика. — Мн.: Наука и техника, 1988. — 301 с.
  1. а б в г Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч.. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 428. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8.
  2. а б Ракава Любоў Васільеўна (15.04.1948) . Магілёўская абласная бібліятэка. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 сакавіка 2026.
  3. Президент Республики Беларусь А.Г.Лукашенко вручил белорусским ученым дипломы доктора наук и аттестаты профессора (руск.). ВЫСШАЯ АТТЕСТАЦИОННАЯ КОМИССИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2014. Праверана 11 сакавіка 2026.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 8 января 2009 г. №6 "Аб прысуджэннi прэмii "За духоўнае адраджэнне" 2008 года" . Прававая бібліятэка. Праверана 11 сакавіка 2026.
  5. Любовь Ракова (руск.). Femina.by. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2014. Праверана 11 сакавіка 2026.