Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў
Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1906 (7 студзеня 1907) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1987 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў |
Род дзейнасці | хімік, палітык, геолаг, геахімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | геалогія[1], геахімія[1], геаграфія і фізічная геаграфія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук (1937) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Канстанці́н Ігна́тавіч Лукашо́ў (7 студзеня 1907, вёска Гарадзец, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 23 мая 1987) — беларускі навуковец у галіне геалогіі і геахіміі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952—1957). Бацька вучонага-географа Валянціна Лукашова. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1953), доктар геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1938). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з заможнай сялянскай сям’і. У 1922 годзе скончыў Быхаўскую працоўную сямігадовую школу і пэўны час працаваў у гаспадарцы бацькі. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1931). З 1931 года — загадчык кафедры, дэкан геолага-глебава-геаграфічнага факультэта ЛДУ. У 1934 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Грунтазнаўства». У 1938—1939 гадах — рэктар Ленінградскага ўніверсітэта.
У 1939—1944 гадах працаваў у Наркамаце знешняга гандлю СССР. З 1944 года — прафесар, загадчык кафедры Інстытута знешняга гандлю СССР, з 1949 года — загадчык кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ніверсітэта імя М. В. Ламаносава.
У 1953—1956 гадах — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1956—1969 гадах — віцэ-прэзідэнт АН БССР, адначасова ў 1963—1970 гадах — загадчык Лабараторыяй геахімічных праблем АН БССР. У 1971—1977 гадах — дырэктар, адначасова з 1975 года — загадчык лабараторыі Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1967 гадах, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах.
На працягу 1957—1960 гадах з’яўляўся старшынёй навуковай рады Беларускага геаграфічнага таварыства.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Навуковы ўклад
[правіць | правіць зыходнік]Працы па грунтазнаўству, фізічнай і эканамічнай геаграфіі, чацвярцічнай геалогіі і геахіміі, праблемах рацыянальнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя. Вёў інжынерна-геалагічныя даследаванні ў Забайкаллі і Амурскай вобласці (па трасе Байкала-Амурскай магістралі). Напісаў шэраг прац па эканоміцы ЗША, праблемах мінеральных рэсурсаў і геапалітыцы. Распрацаваў занальную геахімічную класіфікацыю кары выветрывання. Прапанаваў геахімічную тэорыю лёсаўтварэння. Вывучыў літалагічныя і геахімічныя асаблівасці розных генетычных тыпаў чацвярцічных адкладаў, даў іх класіфікацыю. Арганізаваныя і праведзеныя ім працы дазволілі ўсталяваць і ахарактарызаваць геахімічныя правінцыі на тэрыторыі Беларусі, вывучыць заканамернасці міграцыі многіх хімічных элементаў у паверхневай зоне зямной кары і ландшафтах, якія з’явіліся асновай для рашэння шэрагу прыкладных задач. Абгрунтаваў перспектывы пошукаў радовішчаў металаў і неметалічнай сыравіны на тэрыторыі Беларусі. У серыі манаграфій на прыкладзе Беларусі і іншых рэгіёнаў распрацаваў навуковыя асновы аховы навакольнага асяроддзя і біясферы. Пад яго кіраўніцтвам створаны першы ў гісторыі рэспублікі доўгатэрміновы прагноз змены навакольнага асяроддзя пад уплывам тэхнагенезу ў апошняй чвэрці ХХ ст.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Апублікаваў больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 55 манаграфій і брашур.
- Основы литологии и геохимии коры выветривания. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1958.
- Очерки по геохимии гипергенеза. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1963.
- Образование и миграция нефти. — Мн.: Вышэйшая школа, 1974 (совм. с А. В. Кудельским).
- Развитие биосферы в голоцене / Академия наук Белорусской ССР, Институт геохимии и геофизики. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 177, [1] c.
- Научные основы охраны окружающей среды. — Мн.: Вышэйшая школа, 1980 (совм. с В. К. Лукашевым).
- Эколого-геохимическое изучение биосферы в научных и прикладных аспектах. — Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с И. К. Вадковской).
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).
- Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі (1972) за адкрыццё і разведку нафтавых радовічшаў Прыпяцкай нафтагазаноснай зоны БССР
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1966)
- Ордэн Дружбы народаў (1977)
- Медаль імя акадэміка Вавілава
- Залаты медаль ВДНГ СССР
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Лукашо́ў Канстанцін Ігнатавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 436. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыяналььная акадэмія навук Беларусі — Акадэмік Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч
- Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Дактары геолага-мінералагічных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі СПбДУ
- Члены КПСС
- Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары БДУ
- Рэктары СПбДУ
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Віцэ-прэзідэнты НАНБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Дэканы СПбДУ
- Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР