Людзвінскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Людзві́нскае падня́цце (ад назвы вёскі Людзвін у Хойніцкім раёне) — тэктанічная структура ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, у скляпенні Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1971 годзе сейсмаразведачнымі работамі.

Па падсалявых адкладах Людзвінскае падняцце — монаклінальны блок памерамі 12×9 км, абмежаваны на захадзе, паўночным захадзе, усходзе і поўдні разрывамі. Паверхня падсалявых і міжсалявых адкладаў у межах падняцця апускаецца на паўночны захад адпаведна ад адзнак -1200 да -2000 і -800 да -1200 м. Па паверхні верхнефаменскай (верхні дэвон) саляноснай тоўшчы Людзвінскае падняцце — малаамплітудная брахіантыкліналь, заходняя перыкліналь якой размешчана над паднятай часткай падсалявога блока. Фарміравалася падняцце ў познафранскі і фаменскі час позняга дэвону, у меншай ступені ў карбоне і пермі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]