Людміла Аляксандраўна Леанцюк
Jump to navigation
Jump to search
Людміла Аляксандраўна Леанцюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1931 |
Месца нараджэння | Кыштым, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 6 жніўня 1991 (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | гісталогія |
Месца працы | Інстытут фізіялогіі АН БССР |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт |
Людміла Аляксандраўна Леанцю́к[1] (4 красавіка 1931 — 6 жніўня 1991) — вучоны ў галіне гісталогіі, доктар медыцынскіх навук (1982).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў горадзе Кыштым (Чалябінская вобласць Расіі). У 1955 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. З 1959 г. працавала ў Інстытуце фізіялогіі акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Л. А. Леанцюк належаць навуковыя працы па структурных асновах механізмаў нервовай рэгуляцыі функцый жаночай рэпрадукцыйнай сістэмы, метадах карэкцыі іх парушэнняў.
Сярод апублікаванага:
- Функциональная морфология нервного аппарата яичников в антогенезе. — Мн. (1977);
- Биологическая роль овариопексий: Коррекция функции половой железы. — Мн., 1979;
- Информационный анализ в морфологических исследованиях. — Мн., 1981. (разам з А. С. Леанцюк і А. І. Сыкала);
- Гистофизиология нервного аппарата в становлении женской половой системы : Пренатал. онтогенез. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Леанцюк Людміла Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 171.