Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі
руск.: Институт физиологии НАН Беларуси
!Інстытут фізыялёгіі (Менск, 2019 г.).jpg
Абрэвіятура ІФЛ
Краіна
Адрас Мінск, Першамайскі раён, вул. Акадэмічная, д. 28
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка новых спосабаў і прылад фізіятэрапіі
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Кіраўнік Сяргей Губкін
Намеснік па навуковай працы Уладзімір Кульчыцкі
Намесніца па інавацыйнай працы Святлана Манькоўская
Навуковая сакратарка Наталля Паўлава
Заснаванне
Дата заснавання 1940
physiology.by

Інстытут фізіялогіі (руск.: Институт физиологии НАН Беларуси) — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, створаная ў 1940 годзе ў якасці Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны.

Будынак інстытута

На 2018 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення медыцынскіх навук НАНБ. Інстытут фізіялогіі ажыццяўляў набор у аспірантуру па 4 спецыяльнасцях: 1) фізіялогія, 2) біяхімія, 3) паталагічная фізіялогія, 4) аднаўленчая медыцына, спартыўная медыцына, лекавая фізкультура, курорталогія і фізіятэрапія. У дактарантуру набіралі па 2 спецыяльнасцях: 1) фізіялогія, 2) паталагічная фізіялогія. Інстытут ажыццяўляў: 1) распрацоўку і выпрабаванне фізіятэрапэўтычнага абсталявання, 2) доследы ў галіне функцыянальных асаблівасцей біялагічна актыўных дадаткаў і харчовых вырабаў, 3) даследаванне значэння будовы і хімічнага стану клетак у парушэннях сардэчна-ссасудзістай сістэмы; 4) ацэнку курортаўтваральных прычын і абгрунтаванне магутнасці і напрамку здраўніцы, 5) біяхімічнае даследаванне крыві і імунітэту ў лабараторыі[1].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

На 2018 год Інстытут фізіялогіі ўключаў цэнтр электроннай і светлавой мікраскапіі і 6 лабараторый: 1) мадуляцыі функцый арганізма, 2) клеткавых тэхналогій, 3) нейрафізіялогіі, 4) навукова-тэхнічнага суправаджэння, 5) фізіялогіі харчавання і спорту, 6) шматпрофільную дыягнастычную[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Уваход у Інстытут фізіялогіі (2019 г.)

У 1940 годзе Акадэмія навук БССР утварыла Інстытут тэарэтычнай і клінічнай медыцыны, які ў 1947 годзе перайменавалі ў Інстытут тэарэтычнай медыцыны. У 1953 годзе яго пераўтварылі ў Інстытут фізіялогіі і стварылі аспірантуру. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: цэнтральныя і перыферыйныя спосабы тэрмарэгуляцыі, тэмпературная ўстойлівасць арганізма; прызначэнне аферэнтных сістэм твару і іх сувязі з нервовымі асяродкамі; спосабы і будова жыццяздольнасці арганізмаў у залежнасці ад фізіка-хімічных прычын асяроддзя. У выніку ў Інстытуце распрацавалі ўзор нейроннай сеткі (дзейнасці нервовых асяродкаў) на аснове растарможвання нейронаў. Таксама вывучылі хваравітыя станы пры парушэнні спалучэнні тэрмарэгуляцыі і абмену складаных ліпідаў у арганізме. Даследчыкі Інстытута выявілі ахоўныя ўласцівасці чынніка росту нерваў і эпідэрмісу пры цеплавым і акісляльным стрэсе, уздзеянні іанізуючай радыяцыі. У Інстытуце працавалі акадэмікі Іван Булыгін, Андрэй Дзмітрыеў, Васіль Лявонаў і Даніл Маркаў, а таксама член-карэспандэнт Аляксандр Бранавіцкі[2].

Таблічка Інстытута фізіялогіі (2019 г.)

На 1998 год у Інстытуце фізіялогіі дзейнічала 5 лабараторый: 1) фізіялогіі функцыянальных сістэм, 2) рэгуляратных бялкоў і пептыдаў, 3) фізіялогіі аферэнтных сістэм, 4) прыкладной фізіялогіі, 5) фізіялогіі ствала галаўнага мозгу. Таксама працавала 3 групы: 1) функцыянальнай нейрамарфалогіі, 2) экстракардыяльных механізмаў рэгуляцыі кровазвароту, 3) эколага-фізіялагічных праблем. На 1998 год у Інстытуце працавалі акадэмікі Давыд Голуб, Валерый Гурын і Уладзімір Мацюхін, члены-карэспандэнты Мікалай Арынчын і Уладзімір Салтанаў, 9 дактароў навук[2].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]