Людміла Дзмітрыеўна Самсонава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Людміла Самсонава
Нарадзілася 11 лістапада 1998(1998-11-11) (25 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Італія
Рост 180 см
Прафесійная кар’ера 2014
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Алесандра Думітраке
Даніла Піцорна[1]
Прызавыя грошы 4 674 381 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 283–180[2]
Тытулы 4 WTA, 4 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 12 (27 лютага 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2021, 2022, 2023)
Францыя 2-і раўнд (2023)
Уімблдан 4-ы раўнд (2021)
ЗША 4-ы раўнд (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 48–51[2]
Тытулы 1 WTA, 2 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 40 (12 чэрвеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-ы раўнд (2022, 2023)
Францыя 1/4 фіналу (2023)
ЗША 1-ы раўнд (2021, 2022)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 14 жніўня 2023 года

Людмі́ла Дзмі́трыеўна Самсо́нава (нар. 11 лістапада 1998(1998-11-11), Аленягорск, Мурманская вобласць) — расійская тэнісістка, з 2014 па 2018 год прадстаўляла на спаборніцтвах Італію. Пераможца пяці турніраў WTA (чатыры — ў адзіночным разрадзе); пераможца Кубка Білі Джын Кінг у складзе зборнай Расіі (2020/2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Калі Людміле было паўтары гады, сям’я Самсонавых з’ехала на пастаяннае месца жыхарства ў Італію. Бацьку, Дзмітрыя, моцнага гульца ў настольны тэніс, запрасілі выступаць за турынскі клуб «Ферэнціна». На корт Людміла выйшла ў шэсць гадоў, тэніс яе вельмі зацікавіў. На працягу сямі гадоў Людміла трэніравалася ў Сан-Рэма ў Рыкарда П’яці.

У 15 гадоў прыняла рашэнне сур’ёзна заняцца прафесійнай тэніснай дзейнасцю, у той жа час пагадзілася выступаць за Італію. Вольна размаўляе на італьянскай і рускай мовах.

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

2019 год

З 2018 года Самсонава гуляе на спаборніцтвах пад эгідай ITF і WTA пад расійскім сцягам.

У 2019 годзе ўпершыню ў кар’еры прыняла ўдзел у асноўным розыгрышы турніру Вялікага шлема: прайшоўшы кваліфікацыю, на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Самсонава саступіла 23-й сеянай Донне Векіч з Харватыі.

У ліпені 2019 года на турніры ў Палерма Людміла дайшла да паўфіналу, у якім саступіла швейцарскай тэнісістцы Джыл Тайхман.

На пачатку 2020 года Самсонава прайшла кваліфікацыю турніру ў Брысбене, а затым у першым коле абыйграла Слоан Стывенс са ЗША.

У чэрвені 2021 года выйграла турнір WTA-500 ў Берліне, перамогшы ў фінале Белінду Бенчыч.

У жніўні 2022 года Самсонава выйграла два турніры WTA-250: у Вашынгтоне абыйграла ў фінале Каю Канэпі, а ў Кліўлендзе — Аляксандру Сасновіч.

У верасні 2022 года Людміла выйграла яшчэ адзін тытул — на турніры WTA-500 ў Токіа, у фінале абыйграўшы Чжэн Цыньвэнь. На шляху да тытула Самсонава прайшла Гарбінье Мугурусу і Алену Рыбакіну, а за ўвесь турнір не прайграла ніводнага сэту[3].

У лютым 2023 года Самсонава сумесна з іншай расіянкай Веранікай Кудзярметавай выйграла першы для сябе парны турнір WTA, перамогшы на «тысячніку» ў Дубаі пару з Тайваня Лацішу Чан і Чжань Хаацын з лікам 6:4, 6:7 (4), [10-1].

У жніўні 2023 года Самсонава дайшла да фіналу турніру WTA-1000 ў Манрэалі і, нягледзячы на паражэнне, упершыню ў кар’еры стала першай ракеткай Расіі[4].

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 20 197
2021 39 1348
2020 127
2019 139
2018 180 841
2017 552 791
2016 1078 818
2015 1012
2014 864 1154


Выступленні на турнірах[правіць | правіць зыходнік]



Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пачала турнір з кваліфікацыі.
  2. Беларуская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Беларусі.
  3. Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступленняў пад сцягам Расіі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Самсонова: мой тренер — тактический гений
  2. а б в WTA website
  3. Даниил Сальников. "Двойная победа России! Самсонова и Александрова собрали все титулы в Азии".
  4. Людмила Самсонова впервые в карьере стала первой ракеткой России (руск.). news.sportbox.ru (14 жніўня 2023). Праверана 14 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]