Гарбінье Мугуруса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Гарбінье Мугуруса
ісп.: Garbiñe Muguruza
Нарадзілася 8 кастрычніка 1993(1993-10-08)[1][2][…] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Жэнева, Швейцарыя
Рост 182 см
Вага 73 кг
Прафесійная кар’ера 2011 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Канчыта Марцінес
Прызавыя грошы 24 813 379 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 449–238[1]
Тытулы 10 WTA, 7 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (11 верасня 2017)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія фінал (2020)
Францыя перамога (2016)
Уімблдан перамога (2017)
ЗША 4-ы раўнд (2017, 2021)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 82–51[1]
Тытулы 5 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 10 (23 лютага 2015)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 2-і раўнд (2014—2015)
Францыя 1/2 фіналу (2014)
Уімблдан 3-і раўнд (2014)
ЗША 3-і раўнд (2014)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 5 снежня 2022 года

Гарбі́нье Мугуру́са Бла́нка (ісп.: Garbiñe Muguruza Blanco; нар. 8 кастрычніка 1993(1993-10-08)[1][2][…], Каракас, Венесуэла[1]) — іспанская тэнісістка; пераможца двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2016 і Уімблдан-2017), фіналістка двух турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2015, Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2020); пераможца аднаго Падагульняючага турніру WTA ў адзіночным разрадзе (2021); пераможца 15 турніраў WTA (з іх дзесяць у адзіночным разрадзе); былая першая ракетка свету ў адзіночным і дзясятая ракетку свету ў парным разрадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гарбінье Мугуруса Бланка нарадзілася ў Каракасе ў сям’і іспанца і венесуэлкі. Прафесійную тэнісную кар’еру яна пачала ў 2012 годзе. Сваю першую перамогу ў турніры WTA яна здабыла ў студзені 2014 года на Moorilla Hobart International, адолеўшы ў фінале Клару Закапалаву.

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2014 года Гарбінье дабралася да 4 кола, саступіўшы там Агнешцы Радваньскай з Польшчы. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2014 Мугуруса дасягнула чвэрцьфіналу, дзе прайграла Марыі Шарапавай. Перад тым яна здолела здзейсніць сенсацыю, адолеўшы Серэну Уільямс.

На Уімблдане 2015 Гарбінье дабралася да фіналу, дзе пацярпела найбольшае паражэнне ў гісторыі сустрэчаў з Серэнай Уільямс: 4-6, 4-6.

Сваю другую перамогу на турнірах WTA Мугуруса здабыла на China Open 2015, адолеўшы ў фінале Цімею Бачынскі.

На Адкрытым чэмпіянаце Францыі 2016 Мугуруса здабыла свой першы тытул Вялікага шлема, адолеўшы ў фінале Серэну Уільямс 7-5, 6-4 [3]. Другі мейджор Мугуруса выйграла на Уімблданскім турніры 2017, дзе ў фінале перамагла іншую Уільямс — Вінус 7-5, 6-0.

Па выніках Адкрытага чэмпіянату ЗША 2017 Мугуруса забяспечыла сабе права называцца першай ракеткай свету ў жаночым адзіночным разрадзе, а па выніках усяго сезона WTA прызнала яе тэнісісткай 2017 года.

Мугуруса стала чэмпіёнкай Падагульняючага турніру WTA ў 2021 годзе[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё WTA website
  2. а б Garbiñe Muguruza Blanco // Enciclopèdia de l'esport catalàGrup Enciclopèdia, 2012.
  3. "Мугуруса бере дебютний титул Великого шолома" [украінская]. Корреспондент. 4 чэрвеня 2016. Архівавана з арыгінала 4 чэрвеня 2016. Праверана 4 чэрвеня 2016.
  4. Іспанка Гарбіньє Мугуруса вперше в кар'єрі виграла Підсумковий турнір WTA з тенісу: відео // Суспільне мовлення України (suspilne.media) (укр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]