Людміла Мікалаеўна Сінельнікава
| Людміла Мікалаеўна Сінельнікава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 24 ліпеня 1950 (76 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балерына |
| Тэатр | |
| Член у |
|
| Узнагароды | |
Людміла Мікалаеўна Сінельнікава (нар. 24 ліпеня 1950, г. Варонеж, Расія) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе скончыла Варонежскае харэаграфічнае вучылішча.
Працавала ў тэатрах оперы і балета Варонежа і Казані?!.
У 1972—1982 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яе творчая індывідуальнасць найбольш яскрава выявілася ў партыях лірычнага плана.
На беларускай сцэне стварыла запамінальныя, выразныя вобразы Папялушкі («Папялушка» С. Пракоф’ева), Марыі («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Адэты — Адыліі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда» А. Глазунова), Жызэлі («Жызэль» А. Адана), Лізы («Ліза і Кален» Ф. Герольда), Радысачкі («Чыпаліна» К. Хачатурана), выконвала таксама Мазурку і Прэлюд у балеце «Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена і інш.
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне (1970, Балгарыя).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Людміла Мікалаеўна Сінельнікава // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Беларусі
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балерыны СССР