Люстр (кераміка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Люстр (ад фр.: lustre — глянец, бляск, лац.: lustro — асвятляю) — фарбавальнікі для роспісу керамікі, якія надаюць вырабам металічны або перламутравы бляск розных адценняў.

Талерка з роспісам люстрам. Майстар Джорджа Андрэолі  (руск.). Губіа. 1524. Музей Геці

Традыцыйна люстр, які змяшчаў вокіслы срэбра, медзі і іншых металаў, наносілі на папярэдне абпаленую паліву, а затым падвяргалі аднаўленчаму абпалу ў муфельнай печы  (руск.) пры невялікай тэмпературы і паліравалі. Каляровае адценне атрыманага бліскучага пласта вызначаецца суадносінамі аксідаў у сумесі і асаблівасцямі абпалу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Люстраваныя вырабы з’яўляюцца ў VIII—IX стагоддзях на мусульманскім Усходзе, але тэхналогія дасягнула свайго росквіту ў XIII стагоддзі ў Персіі (Рэй, Сузы), Сірыя (Рака), Егіпет (Фустат  (руск.)). Іслам забараніў выкарыстанне посуду з каштоўных металаў, які ў даісламскую эпоху лічылі раскошай. Гэтым тлумачыцца высокі попыт на вырабы, якія хоць бы сваім бляскам нагадвалі залатое і сярэбранае начынне[1]. У далейшым люстр з’явіўся на Пірэнейскім паўвостраве і шырока ўжываўся ў іспана-маўрытанскай кераміцы  (руск.) XIII—XV стст., а затым у XV—XVI стст. распаўсюдзіўся ў Італіі, у вырабах італьянскай маёлікі, дзе яго вынаходнікам лічылі майстра Джорджа Андрэолі  (руск.).

Пасля перапынку ў некалькі стагоддзяў цікавасць да люстравай керамікі аднавілася ў канцы XVIII і ў XIX стагоддзі ў Заходняй Еўропе са з’яўленнем новай тэхналогіі: выкарыстанне рэзінатаў металаў (соляў смаляных кіслот)[2]. Падобная тэхніка ўжываецца да гэтага часу. Люстравыя фарбы наносяць пэндзлем на паліваны выраб. Пры наступным абпале пры тэмпературы 700—800 °C арганічныя кампаненты фарбы выгараюць, пакідаючы на паверхні бліскучы металічны пласт таўшчынёй некалькі мікрон.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. А. Н. Кубе. История фаянса. — Берлин: Р.С.Ф.С.Р. Гос. изд., 1923. — С. 21. — 138 с.
  2. B. A. Neville Wynn Platinum in the Decoration of Ceramic Wares(англ.) // Platinum Metals Rev.. — 1959. — Т. 3. — № 2. — С. 60—65.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]