Лябяжы (аквапарк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лябяжы — аквапарк у Мінску па праспекце Пераможцаў каля МКАД. Першы ў Беларусі парк водных забаў, а таксама адзін з найбуйнейшых у СНД і пяты па велічыні ў Еўропе. Прапускная здольнасць аквапарка ўлетку складае 7,8 тыс. чалавек у суткі[1].

Пабудаваны па пракце архітэктара Аляксандра Цяльцова. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 11 мая 2014 года[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Конкурс на лепшую назву аквапарка быў абвешчаны ў 2012 годзе, а яго пераможцу абяцалі прэзентаваць бестэрміновы абанемент на дзве персоны. Журы атрымала больш за 5 тысяч лістоў і спачатку выбрала варыянт «Купалле». Аднак у ліпені 2013 года, наведваючы будоўлю аквапарка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне падумаць над іншай назвай. У выніку аквапарк атрымаў назву «Лябяжы» у гонар размешчанага побач аднайменнага прыродна-біялагічнага заказніка[3].

Згодна з дзеючымі правіламі беларускай мовы, правільная назва — «Лебядзіны»[Крыніца?].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На 38 га размешчаны летні дзіцячы гарадок з басейнам, ландшафтны парк са спортпляцоўкамі, набярэжная з пірсам, пяціўзроўневы комплекс на 32135 кв.м, дзе акрамя аквапарка, маецца атракцыён «Дарк-Райд», дзіцячы цэнтр «КаZki», «Тэрыторыя SPA», зона пляжных вечарынак, рэстаран хуткага абслугоўвання (Country Chicken), эказона і іншыя аб'екты[1].

Вадасховішча Дразды, на беразе якога размешчаны «Лебядзіны», пераходзіць у каскад вадаёмаў лётней аквазоны. Плошча люстэрка вады закрытай акваторыі – 2410 квадратных метраў, адкрытай – 1450[2]. Сярод 13 водных атракцыёнаў аквапарка можна адзначыць 200-мятровую горку «Вайпер» для адзіночнага ці парнага спуску і горка «Візард» з максімальнай хуткасцю спуску да 7,3 м/с[1].

Маюцца інтэрактыўныя гульнявыя комплексы для дзяцей ад трох гадоў — міні-горкі, лесвіцы і пераходы, перакульныя вадаспад-вядро, вадаспад-бочка, якія размешчаны ў гульнявой зоне «KaZki». Тут жа знаходзіцца 5D-кінатэатр і гульнявыя аўтаматы. Трэнажорны і фітнес-залы займаюць тэрыторыю ў 630 кв.м. Таксама у цэнтры «Тэрыторыя SPA» працуюць руская парная, грэчаская лазня, турэцкі хамам, саляны пакой і інш[1].

У верасні 2014 павінна пачаць працаваць гасцініца «Аква-Мінск» са 102 нумарамі, а таксама васьмю гасцінічнымі домікамі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]