Лявон Антонавіч Луцкевіч
| Лявон Антонавіч Луцкевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 17 сакавіка 1922 ці 1922[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 ліпеня 1997 ці 1997[1] |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Антон Луцкевіч |
| Маці | Зоф’я Абрамовіч[d] |
| Жонка | Галіна Антонаўна Войцік |
| Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, мемуарыст, пісьменнік |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
Лявон Антонавіч Луцкевіч (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільня) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[2].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сын прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, брат Юркі Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію.
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 годзе ўступіў у Беларускую краёвую абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц.[3]
У 1993—1995 гадах рэгулярна пісаў пра гісторыю беларусаў Вільні для газетнай старонкі «Беларус Віленшчыны».
Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945 года. У 1946 годзе асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 годзе стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х гадоў актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[2].
Памёр 28 ліпеня 1997 года ў Вільні.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #138900205 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 красавіка 2025.
- ↑ а б Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Члены Беларускай незалежніцкай партыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Памерлі ў Вільнюсе
- Педагогі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Мемуарысты Беларусі
- Члены Беларускай краёвай абароны
- Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
- Рэпрэсаваныя ў БССР