Лёгкаатлетычны крос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Крос
Спаборніцтвы па кросе ў Мінесоце
Характарыстыкі
Катэгорыя на адкрытым паветры
Паверхня перасечаная мясцовасць

Бег па перасе́чанай мясцо́васці, ці крос (скарачэнне ад англ.: cross country race або англ.: cross country running) — адна з дысцыплін лёгкай атлетыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай кроса з’яўляецца Англія. Гісторыя бегу па перасечанай мясцовасці пачалася з гульні заяц і сабакі. Сутнасць гульні складалася ў тым, што адзін бягун або група бегуноў бегла і кідала на зямлю кавалачкі паперы, а другая група павінна была бегчы за імі па следзе ад раскіданай паперы.

Першыя афіцыйныя спаборніцтвы па кросе адбыліся ў школе па рэгбі ў 1837 годзе. Нацыянальныя першынствы сталі праходзіць з 1876 года. На першы чэмпіянат выйшла 32 бегуны, але ўсе 32 бегуны збіліся з курсу, і гонка была прызнана несапраўднай[1].

Першая міжнародная гонка па перасечанай мясцовасці была арганізавана ў 1898 годзе ў Віль д'Аўрэ паміж Англіяй і Францыяй. Першы Міжнародны чэмпіянат па кросе (прадвеснік чэмпіянату свету па кросе ІААФ) прайшоў праз пяць гадоў на іпадроме Гамільтан Парк у Шатландыі. 17 сакавіка 1973 года ў бельгійскім горадзе Варэгем адбыўся першы чэмпіянат свету па кросе па лёгкай атлетыцы.

У якасці афіцыйнай дысцыпліны крос сярод мужчын праводзіўся на алімпійскіх гульнях 1912, 1920 і 1924 гадах[2].

На Беларусі першыя спаборніцтвы праведзены ў 1913 годзе ў Гомелі. Афіцыйныя спаборніцтвы адбыліся ў 1928 сярод спартсменаў Мінскай акругі на дыстанцыі 8 км у мужчын і 1,5 км у жанчын. Масавыя кросы праводзяцца з 1930-х г[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Cross country - Introduction (англ.). ІААФ. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2008.
  2. Cross Country Running (англ.). Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2024. Праверана 23 лютага 2024.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]