Сусветная лёгкая атлетыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сусветная лёгкая атлетыка
World Athletics
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная спартыўная федэрацыя[d] і track and field athletics federation[d]
Афіцыйныя мовы англійская і французская
Кіраўнік Себасцьян Коу
Заснаванне
Дата заснавання 17 ліпеня 1912[1]
Колькасць членаў 214[3]
Член у
worldathletics.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сусве́тная лё́гкая атле́тыка (англ.: World Athletics), раней вядомая як Міжнародная аматарская лёгкаатлетычная федэрацыя (англ.: International Amateur Athletic Federation) з 1912 па 2001 і Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (англ.: International Association of Athletics Federations) з 2001 па 2019, абодва скарочана ІААФ (англ.: IAAF) — сусветны кіруючы орган па лёгкай атлетыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Працэс стварэння Сусветнай лёгкай атлетыкі пачаўся 17 ліпеня 1912 года ў Стакгольме, неўзабаве пасля завяршэння летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года ў гэтым горадзе. На гэтай сустрэчы 27 прадстаўнікоў 17 нацыянальных федэрацый дамовіліся сустрэцца на кангрэсе ў Берліне, у наступным годзе пад кіраўніцтвам Сігфрыда Эдстрома, які павінен быў стаць першым прэзідэнтам новай арганізацыі. Кангрэс 1913 года афіцыйна завяршыў стварэнне Міжнароднай аматарскай лёгкаатлетычнай федэрацыя (ІААФ)[4].

Штаб-кватэра кампаніі размяшчалася ў Стакгольме з 1912 па 1946, у Лондане з 1946 па 1993, а затым пераехала на сваё цяперашняе месца ў Манака.

У 2012 годзе была створана зала славы ІААФ.

8 чэрвеня 2019 года Савет ІААФ прыняў рашэнне аб перайменаванні і рэбрэндынгу арганізацыі. Новай назвай стала «Сусветная лёгкая атлетыка» (англ.: World Athletics), якая пачала выкарыстоўвацца пасля зацвярджэння яе Кангрэсам ІААФ у верасні 2019 года[5].

Прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Імя Краіна Гады прэзідэнцтва
Сігфрыда Эдстром Сцяг Швецыі Швецыя 1912–1946
Дэвід Бёрглі Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 1946–1976
Адрыян Паўлен Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 1976–1981
Прыма Небіёлало Сцяг Італіі Італія 1981–1999
Ламін Дзіяк Сцяг Сенегала Сенегал 1999–2015
Себасцьян Коу Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія з 2015

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://www.worldathletics.org/about-iaaf / World Athletics Праверана 14 кастрычніка 2022.
  2. About the IAAFWorld Athletics. Праверана 22 жніўня 2016.
  3. https://www.worldathletics.org/about-iaaf/structure/member-federations
  4. "IAAF Presidential Election History" Архівавана 20 жніўня 2015 года.. Jesse Squire, Daily Relay, 18 жніўня 2015.
  5. IAAF unveils new name and logo. Сусветная лёгкая атлетыка. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019. Праверана 14 лістапада 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]