Лідзія Аляксандраўна Малчанава
Лідзія Аляксандраўна Малчанава | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1921 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | архітэктура, этнаграфія, мастацтвазнаўства, гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар |
Лідзія Аляксандраўна Малчанава (5 ліпеня 1921, в. Бузанава, Кастрамская вобласць — ?, Мінск)— беларускі этнограф, мастацтвазнавец, гісторык. Супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Доктар гістарычных навук (1969). Аўтар даследаванняў па гісторыі і рэгіянальным асаблівасцям матэрыяльнай культуры беларусаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сялянскай сям'і. У 1940 годзе скончыла школу у Ленінградзе і паступіла на філалагічны факультэт Пецярбургскага ўуніверсітэта, скончыўшы яго з адзнакай. Пасля аспірантуры (1948, кіраўнік дысертацыі ― прафесар Д. К. Зяленін), па запрашэнні Акадэміі навук Беларусі прыехала на працу ў сектар этнаграфіі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, у 1957–1991 гадах старшы навуковы супрацоўнік Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР[1].
Навуковыя даследванні[правіць | правіць зыходнік]
Асноўнай тэмай даследаванняў стаў матэрыяльны побыт беларусаў. Л. А. Малчанава аб'ездзіла ўсю рэспубліку, прымала ўдзел у многіх этнаграфічных экспедыцыях. Першая сярод беларускіх гісторыкаў звярнулася да архіваў Вільнюса, Львова, Варшавы, Кракава. На аснове знойдзеных матэрыялаў, ёю напісана некалькі кніг. Выступала з дакладамі па гісторыі Беларусі на розных навуковых семінарах і канферэнцыях[2]. Ці ледзь не першая акрэсліла асаблівасці беларускай архітэктуры у час Вялікага Княства Літоўскага, звязаўшы развіццё пагонных забудов з валочнай памерай XVI стагоддзя[3].
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Новые явления в быту колхозной деревни. Опыт этнографического изучения колхоза «Большевик» Хойницкого района Гомельской области. ― Минск, 1958
- Беларуская народная архітэктурная разьба / [Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР; Склад. Л. А. Малчанава; Пад рэд. М. Я. Грынблата; Маст. С. Ц. Гунько]. ― Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1958. 90 с.
- Материальная культура белорусов / Ред. В. К. Бондарчик, А. И. Залесский. — Мн.: Наука и техника, 1968. — 231 с: ил.
- East-Slav and national traits : the material culture of the Byeloruss. : [XIII Intern. Congr. of Antropol. a. Ethnographical Sciences, Tokyo, Sept. 1968] / Lidia A. Molchanova
- Материальная культура белорусского колхозного села: (материал в помощь лектору) / Минская обл. орг. о-ва «Знание». Науч.-метод. совет по пропаганде вопросов лит. и искусства. ― Мн., 1969
- On the genesis of tilling implements in Byelorussia : [I Europ. Congr. of Ethnologic Sciences, Paris, Aug. 1971] / Lidia A. Molchanova
- Die Landwirtschaftliche Gerate der Belorussischen Bauernschaft im 19. Jahrhundert / von L. A. Moltschanowa (Minsk), 1972
- Народная метрология (к истории народных мер длины) / Ред. 3.Ю. Копысский. — Мн.: Наука и техника, 1973. — 83 с.
- Беларускае народнае адзенне / [Л. А. Малчанава і інш.]; рэдактар В. К. Бандарчык; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. ― Мінск: Навука і тэхніка, 1975. — 94 с.
- Изменения в быту и культуре сельского населения Белоруссии / Коллект. авт.: В. К. Бондарчик, Э. Р. Соболенко, Л. И. Минько, Л. А. Молчанова, В. С. Гурков, А. Н. Курилович, Н. С. Лобач; Под ред. чл.-кор. АН БССР В. К. Бондачика. — Мн.: Наука и техника, 1976. — 144 с. (АН БССР. Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора).
- Очерки материальной культуры белорусов XVI—XVIII вв. — Мн.: Наука и техника, 1981. — 112 с.
Зноскі
- ↑ Малчанава Лідзія Аляксандраўна // Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. — Мн.: 1989. — С. 370. — ISBN 5-85-7000-014-9.
- ↑ Дабро дабром адзываецца // Рэспубліка. — Мн.: 2009. — № 167(4833).
- ↑ Малчанава Л. А. З гісторыі развіцця сельскіх паселішчаў і сядзіб беларусаў // Советская этнография. — М.: 1956. — № 1. — С. 29-41.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Малчанава Лідзія Аляксандраўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі у 6 тт. Т. 5. ― Мн., Бел Эн., 1999 С. 60. ISBN 985-11-0141-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Дактары гістарычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Этнографы Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага