Лідзія Бялецкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лідзія Бялецкая
Дата нараджэння 11 лютага 1911(1911-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1987(1987-04-17) (76 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Адраджэння Польшчы

Лідзія Бялецкая (парт. псеўд.: Шура; 11 лютага 1911, Бельск — 17 красавіка 1987) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і сезоннага рабочага ў Бельску. Пайшла на сезонныя заробкі ў 14 гадоў.

У 1928 годзе ўступіла ў Камуністычны саюз моладзі. У 1931 годзе ўступіла ў рады КПЗБ, у тым жа годзе была абрана сакратаром ячэйкі, потым членам гарадскога камітэта КПЗБ, а пазней сакратаром раённага камітэта КПЗБ у Бельску.

У 1933 годзе яе паслалі ў цэнтральную партыйную школу КПЗБ у Мінску, якую Лідзія Бялецкая скончыла ў 1934 годзе. Цэнтральны камітэт пакінуў яе ў БССР у якасці партыйнага рэзерва. Жыла ў Бабруйску і працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Скончыла дзевяць класаў вечаровай школы.

Пасля роспуску Камуністычнай партыі Польшчы была высланая ў Казахстан, а потым на Урал, дзе знаходзілася 5 гадоў і 6 месяцаў. У 1948 годзе ў Омску памерла яе адзіная дачка, а ў 1954 муж.

У 1956 годзе Лідзія Бялецкая вярнулася ў Беласток, дзе стала працаваць кіраўніком Беластоцкай метэаралагічнай станцыі (на такой жа станцыі яна працавала ў Омску ў 1950-56 гг.) Уключылася ў партыйную работу: была сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі, пазаштатным членам Ваяводскай камісіі партыйнага кантролю, дэлегатам другога з’езда ПАРП.

З 1960 па 1962 працавала старшынёй Беларускага грамадска-культурнага таварыства, а ў 1963 годзе выйшла на пенсію.

Узнагароджана Кавалерскім крыжам ордэна адраджэння Польшчы. Пахаваная на гарадскіх могілках Беластока.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]