Лідзія Аляксандраўна Вакулоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лідзія Аляксандраўна Вакулоўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лютага 1926(1926-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1991(1991-08-28) (65 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратар, сцэнарыст
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у

Лідзія Аляксандраўна Вакулоўская (20 лютага 1926, Сноўск, Чарнігаўская вобласць, УССР28 жніўня 1991, Шчорс (былы Сноўск), Чарнігаўская вобласць, Украіна) — празаік, сцэнарыст, у другой палове 1960-х пераследавалася і трапляла пад цэнзурныя рэпрэсіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе скончыла сярэднюю школу, пасля паступіла ў Кіеўскую школу кінаакцёраў, пасля закрыцця школы ў 1948 годзе перавялася на рускае аддзяленне акцёрскага факультэта Кіеўскага тэатральнага інстытута. Па заканчэнні атрымала накіраванне ў Адэскі тэатр рускай драмы (1952). У 1954 пераехала на Чукотку, з гэтага часу пачала выступаць у друку, працавала ў рэдакцыі газеты «Заря Севера», потым у Калінінградзе ў газеце «Калининградская правда». У 1963 па яе сцэнарыі пастаўленая камедыя «Лушка» на Кіеўскай кінастудыі.

Член СП СССР з 1963 года, у беларускай пісьменніцкай арганізацыі з 1965 года.

У сувязі з пераводам мужа Сяргея Вінаградава на новую работу ў 1965 апынулася ў Мінску, перайшла на творчую працу. У Беларусі пачала друкавацца з 1966 у часопісе «Нёман»: апавяданні «В пургу» (1966), «Таюнэ» (1967). На кінастудыі «Беларусьфільм» выйшаў фільм «Саша-Сашачка» (1966) паводле яе сцэнарыя.

На кватэры Вакулоўскай рэгулярна збіралася вольнадумная інтэлігенцыя Мінска. Як высветлілася пазней, у гэты своеасаблівы клуб пранік агент КДБ Зоя Б.

З 1967 года пераследвалася КДБ, трапіла пад цэнзурныя рэпрэсіі, пачала раскручвацца «справа Вакулоўскай». Пісьменніцу абвінавачвалі ў спробах перадаць на Захад для публікацыі свае творы, распаўсюджванні забароненай літаратуры, закліках да тэрору і антысавецкай прапагандзе. Пётр Машэраў, выступаючы на партактыве, з гэтай нагоды заявіў, што «кампетэнтныя органы ўскрылі антысавецкі нарыў», што з «асобамі, якія рэгулярна наведвалі кватэру члена Саюза пісьменнікаў Л.Вакулоўскай, дзе сістэматычна наладжваліся п'янкі і вяліся злобныя антысавецкія размовы», пачалі праводзіцца прафілактычныя размовы. З лістападу 1967 года сябры і калегі В. (у тым ліку Валянцін Тарас) таксама дапытваліся ў КДБ і доўгі час пераследваліся.

У 1988 годзе Вакулоўская напісала кнігу пра сталінскія рэпрэсіі «Вольфрам - металл твёрдый».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]