Вырас на месцы хутара селяніна Каржа пасля будаўніцтва ў 1878 годзе чыгуначнай лініі Гомель — Бахмач (частка Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучала цэнтр Украіны з Санкт-Пецярбургам). Першая назва — Каржоўка, з канца XIX стагоддзя — Сноўск (па назве ракі Сноў).
У 1924 годзе Сноўск атрымаў статус горада, 21 мая 1935 года быў перайменаваны ў Шчорс (у гонар ураджэнца горада Мікалая Аляксандравіча Шчорса). У 1941—1943 гадах горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.