Лідскае піва
| «Лідскае піва» | |
|---|---|
| | |
| Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
| Заснаванне | 1876 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
|
| Адрас | |
| Ключавыя постаці | Генеральны дырэктар Аудрыус Мікшыс |
| Галіна | Піваварства |
| Прадукцыя | піва, квас, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі |
| Сайт | lidskae.by/be/ |
ААТ «Лідскае піва» — беларуская броварная кампанія ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.
Бровар у Лідзе з’яўляецца найстарэйшым з тых, якія на сённяшні дзень дзейнічаюць у Беларусі[1].
У складзе сучаснага бровара захаваліся асобныя будынкі першапачатковага комплексу, пабудаванага ў 1874—1912 гг. Гістарычныя будынкі ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Бровар у Лідзе быў пабудаваны ў 1873 годзе лідскім месцічам Носелем Заліковічам Пупко. Завод належаў яму і яго нашчадкам на працягу 3 пакаленняў. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе, пасля польскага паходу Чырвонай Арміі і далучэння Заходняй Беларусі да БССР, завод быў нацыяналізаваны, ранейшыя гаспадары Пупко засталіся працаваць на заводзе як служачыя. Пасля нападу Нямеччыны на СССР завод працягваў працаваць. У 1943 годзе рабочыя-яўрэі былі сагнаны з завода ў канцэнтрацыйны лагер Майданек, некаторыя, у тым ліку Пупко, здолелі збегчы да партызан. У 1944 годзе, пасля выгнання немцаў, Пупко ненадоўга вярнуліся ў Ліду, але затым канчаткова пакінулі краіну.
У 1992 годзе Лідскі піўзавод стаў арэндным прадпрыемствам, у 1994 годзе пераўтвораны ў закрытае акцыянернае таварыства, у 2000 годзе — у ААТ «Лідскае піва». У 2004 годзе завод прайшоў рэканструкцыю. У 2008 годзе фінская Olvi PLC выкупіла 51 % акцый ААТ «Лідскае піва» за 16 млн долараў[1].
У перыяд з 2010 па 2022 гг. на матэрыяльнай гісторыка-кульутрнай каштоўнасці былі праведзенвя навукова-даследчыя і рамонтна-рэстаўрацыйныя працы, што дало магчымасць выявіць і зафіксаваць усе каштоўныя элементы, якія захаваліся, і часткова аднавіць страчаныя (рэстаўратары В. Гліннік і Р. Забела). У 2022 годзе ў гістарычным будынку варкі піва адкрыўся Музей Лідскага бровара[3].

Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 доля ААТ «Лідскае піва» ў агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 13,2 %. Прадпрыемства выпускае некалькі гатункаў піва:
- Лідскае Pilsner
- Лідскае Белае
- Лідскі Портер
- Лідскае Прэміум
- Лідскае Класічнае
- Лідскае Аксамітнае
- Лідскае Стары Замак
- Жыгулёўскае Спецыяльнае
- Нулёвачка
- Тэма
- Лідскае Моцнае 8 %
Прадпрыемства выпускае напоі Hello Kitty і Angry Birds.
Прадпрыемства выпускае таксама квас:
- Лідскі хлебны
- Лідскі цёмны
- Лідскі белы
- Лідскі летні
- Лідскі лёгкі
Зноскі
- ↑ а б Гісторыя кампаніі Лідскае піва (руск.). AAT. Праверана 20 ліпеня 2025.
- ↑ Комплекс будынкаў піваварнага завода - Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка). heritage.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2025. Праверана 20 ліпеня 2025.
- ↑ Музей лідскага бровара - экскурсіі на піваварны завод у Беларусі, цэны і браніраванне анлайн (бел.). museum.lidskae.by. Праверана 20 ліпеня 2025.