Ганна Чэшская
| Ганна Чэшская | ||||
|---|---|---|---|---|
| Anne of Bohemia | ||||
| Каранацыя Рычарда II Плантагенета і Ганны Чэшскай | ||||
| | ||||
|
| ||||
|
||||
|
|
||||
| Нараджэнне |
11 мая 1366 |
|||
| Смерць |
7 ліпеня 1394 (28 гадоў)
|
|||
| Месца пахавання | ||||
| Род |
Люксембургі (нараджэнне) Плантагенеты (шлюб) |
|||
| Бацька | Карл IV | |||
| Маці | Лізавета Памяранская | |||
| Муж | Рычард II | |||
| Грамадзянства | ||||
Ганна Чэшская (чэшск.: Anna Lucemburská, англ.: Anne of Bohemia; 11 мая 1366, Прага — да 3 чэрвеня 1394, Шын, цяпер частка Лондана) — першая жонка караля Рычарда II Плантагенета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Чэшская была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV з дынастыі Люксембургаў і Лізаветы Памеранскай. Даводзілася сястрой Вацлаву IV, каралю Чэхіі і Германіі.
20 студзеня 1382 года яна стала жонкай 15-гадовага караля Англіі Рычарда II у Вэстмінстэрскім абацтве. Хоць каралеўская пара і не мела дзяцей, шлюб Ганны з каралём Рычардам разглядаўся сучаснікамі як удалы, біёграфы адзначаюць вельмі цёплыя адносіны паміж мужам і жонкай. Ганна здолела заваяваць любоў простых англічан. Калі Ганна памерла ў 1394 годзе падчас эпідэміі чумы, кароль Рычард, паводле паведамленняў храністаў, «адзічэў ад гора» і загадаў знесці палац у Шыне, дзе памерла каралева, а таксама будынкі, якія яго атачалі.
Праз тое, што разам з каралевай Ганнай у Англію прыехалі і вялікая колькасць чэшскіх дваран світы, а таксама ў гады яе жыцця значна павялічыўся прыток чэшскіх студэнтаў ва ўніверсітэты Англіі, варта адзначыць тое, што імі ў Чэхію было прынесена вучэння філосафа-рэфарматара Джона Уікліфа, які аказаў несумнеўны ўплыў на развіццё гусіцкага руху.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118649434 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Чэшская