Лізард

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лізард
англ. Lizard Island
Lizard island beach.JPG
Пляж
Характарыстыкі
Плошча9,9 км²
Размяшчэнне
14°40′13,60″ пд. ш. 145°27′41,20″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Лізард (Аўстралія)
Лізард
Лізард
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Лі́зард (англ.: Lizard Island) — востраў каля усходняга ўзбярэжжа Квінсленда (Аўстралія). З’яўляецца часткай Вялікага бар’ернага рыфа. Разам з суседнімі малымі астраўкамі складае асобны нацыянальны парк, агульнай плошчай 9,9 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Лізард знаходзіцца ўсяго за 30 км ад паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. Утварыўся ў выніку вагання ўзроўню акіяна пасля апошняй ледавіковай эпохі. Аснову сушы складае граніт, на паверхні якога ляжыць пласт асадкавых парод. Найвышэйшы пункт дасягае 359 м. Паўднёвая частка нізкая, абрамлена каралавым рыфам. Рыф, а таксама меншыя астраўкі Палфры, Саўт і Бёрд замыкаюць лагуну, шырынёй болей за 20 км.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Болей за палову плошчы вострава Лізард пакрыта лугамі. Сустракаюцца зараснікі эўкаліптаў, акацый, мангры. Найбольш вядомы прадстаўнік фаўны — жоўты варан, дзякуючы якому востраў атрымаў сваё найменне (англ.: Lizard «яшчарка»). На востраве гняздуе 40 відаў птушак.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

З 1939 года Лізард і суседнія астраўкі маюць статус нацыянальнага парка. У нашы дні тут працуе навукова-даследчая станцыя, арганізаваны курорт. Нягледзячы на гэта, дзейнічаюць жорсткія правілы і абмежаванні для захавання экалагічнай чысціні мясцовай прыроды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралійскія абарыгены здаўна наведвалі Лізард у рытуальных мэтах. У 1770 годзе ён быў адкрыты брытанскай экспедыцыяй на чале з Джэймсам Кукам, які і даў яму сучасную назву.

У XIX стагоддзі востравам зацікавіліся прадпрымальнікі, што збіралі марскія гуркі для далейшага продажу ў Кітай. У 1879 годзе на ім спыніўся прадпрымальнік Роберт Уотсан разам з жонкай Мэры, малым дзіцем і 2 кітайскімі рабочымі. Падчас яго адсутнасці абарыгены здзейснілі напад. Яны забілі кітайцаў, аднак Мэры Уотсан выкарыстала вялікі кацёл у якасці судна і збегла разам з дзіцем на іншы бязлюдны востраў Ховік. З-за адсутнасці вады абодва загінулі, але захаваліся дзённікі смелай жанчыны, якія падрабязна апавядаюць пра сумную гісторыю. На Лізардзе можна ўбачыць хаціну, дзе жыла сям’я Уотсанаў.

З 1939 года востраў мае статус нацыянальнага парка. Тут дзейнічае прыватны марскі курорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]