Лімфазварот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Лімфазваро́т — рух лімфы ў лімфатычнай сістэме. За суткі ў чалавека з крыватоку ў міжтканкавыя поласці фільтруецца каля 20 л вадкасці, у выглядзе лімфы вяртаецца 2—4 л, 50—100 % бялкоў плазмы крыві, вугляводы, ліпіды і інш.

Лімфазварот забяспечваецца: наяўнасцю клапанаў у лімфатычных сасудах(руск.) бел., што перашкаджаюць зваротнаму току лімфы; фазнымі рытмічнымі скарачэннямі (з частатой 10—20 за хвіліну) сценак некаторых лімфатычных сасудаў; скарачэннем гладкамышачных капсул лімфатычных вузлоў; адмоўным ціскам у грудной поласці; скарачэннем мускулатуры; гідрастатычным(руск.) бел. і анкатычным ціскам(руск.) бел. тканкавай вадкасці. Рэгулюецца вегетатыўнай нервовай сістэмай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.