Лісіп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лісіп
Фатаграфія
Дата нараджэння: каля 390 да н.э.
Месца нараджэння:
Дата смерці: каля 300 да н.э.
Грамадзянства:
Дзеці: Euthycrates[d], Daippus[d] і Bedes[d]
Род дзейнасці: скульптар, brazier, архітэктар
Жанр: партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Лісіп — грэчаскі скульптар, які завяршае эпоху позняй класікі (IV ст. да н. э.) Пачынаў як ліцейнік, майстэрству разьбяра вучыўся, вывучаючы прапорцыі паліклетаўскага «Дарыфора». Сярод сучаснага яму мастацтва працы Лісіпа вылучаліся натуралізмам (асабліва пры перадачы валасоў і вока), а таксама некалькі падоўжанымі прапорцыямі. Пліній прыпісваў яму да паўтары тысяч прац, але гэты лік відавочна перабольшаны. Ёсць легенда, што Лісіп пры стварэнні кожнай сваёй працы складаў у куфэрак па адным каштоўным камені. Пасля яго смерці там выявілі больш за паўтары тысяч камянёў. Ён быў любімым мастаком Аляксандра Македонскага, якога адлюстроўваў з хлапечага ўзросту, у тым ліку голым. Яго творы не дайшлі да нашага часу, прынамсі, у арыгінале. Захаваліся рымскія копіі. Адзін з цэнтральных твораў Лісіпа — каласальная бронзавая статуя Геракла — была вывезена з Тарэнта ў Канстанцінопаль і расплаўлена там у 1022 г.

У гонар Лісіпа названы кратар на Меркурыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]