Талерка (музычны інструмент)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Талеркі — самагучальны ўдарны музычны інструмент з нявызначанай вышынёй гучання. Талеркі вядомыя з старажытных часоў, сустракаюцца ў Кітаі, Індыі, пазней у Грэцыі і Турцыі.

Уяўляюць сабой дыск выпуклай формы, выраблены з адмысловых сплаваў шляхам ліцця і наступным каваннем. У цэнтры талеркі - адтуліна, прызначаная для замацавання прылады на спецыяльнай стойцы або для прымацавання рамяня.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).