Літота

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Літо́та (стар.-грэч.: λιτότης — прастата) — троп, рэзкае змяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прыметаў з'явы або прадмету. У такім змяншэнні, як і ў рэзкім перабольшанні (гіпербале), выяўляюцца адносіны пісьменніка да аб'екту адлюстравання, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Літота ўжываецца ў народнай творчасці, увайшла ў народную фразеалогію (хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках), сустракаецца нярэдка ў сучаснай літаратуры. Часам літота выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпербалай. Суладдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфект.

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]