Ліў Тайлер
| Ліў Тайлер | |
|---|---|
| англ.: Liv Rundgren Tyler[1] | |
| | |
| Дата нараджэння | 1 ліпеня 1977[2][3][…] (49 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Стывен Тайлер[4] або Todd Rundgren[d][4] |
| Маці | Bebe Buell[d][4] |
| Муж | Royston Langdon[d][5] |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | актрыса, кінаактрыса, фотамадэль, мадэль |
| IMDb | ID 0000239 |
| livtylerwebsite.com (англ.) | |
Ліў Ра́ндгрэн Та́йлер (англ.: Liv Rundgren Tyler; пры нараджэнні Ліў Ра́ндгрэн (англ.: Liv Rundgren); нар. 1 ліпеня 1977, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса, прадзюсар, былая мадэль. Дачка музыканта Стывена Тайлера і мадэлі Бібі Б’юэл.
Тайлер пачала кар’еру мадэлі ва ўзросце 14 гадоў, аднак неўзабаве вырашыла прысвяціць сябе акцёрству. Пасля свайго кінадэбюту ў фільме «Маўклівая сутычка» (1994), Тайлер з’явілася з ролямі другога плана ў фільмах «Крама „Імперыя“» (1995), «Цяжкі» (1995) і «Тое, што ты робіш» (1996). Яна атрымала прызнанне крытыкаў за ролю ў фільме Бернарда Берталучы «Хуткацечная прыгажосць» (1996), пасля якога былі ролі ў меладраме «Выдуманае жыццё Эбатаў» (1997) і чорнай камедыі «Кола фартуны» (1997).
Сусветную вядомасць Тайлер прынесла роля эльфійкі Арвен у кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» (2001—2003).
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20120111052531/http://www.biography.com/people/liv-tyler-13821362
- ↑ Liv Tyler // GeneaStar
- ↑ Liv Tyler // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
- 1 2 3 Kinorium
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.