Леанід Давыдавіч Куніца
Леанід Давыдавіч Куніца | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 2005 (67 гадоў) |
Род дзейнасці | кардыёлаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1979) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Леанід Давыдавіч Куніца (7 лістапада 1937, вёска Знаменка, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1 ліпеня 2005) — беларускі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў Бераставіцкую сярэднюю школу (1954), лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1960). Працаваў загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення Радашковіцкай участковай бальніцы (1960—1962). Вучыўся ў аспірантуры пры кафедры тэрапіі БелДІУУ (1962—1965). Пасля заканчэння аспірантуры залічаны асістэнтам кафедры тэрапіі БелДІУУ, у 1977 г. абраны дацэнтам. У 1980 г. абраны загадчыкам кафедры неадкладнай тэрапіі БелДІУУ, якую ўзначальваў да яе скасавання ў 1992 г. Па 2004 г. працягваў працу на кафедры хуткай медыцынскай дапамогі на пасадзе прафесара.
Кандыдат медыцынскіх навук з 1966 г., доктарскую дысертацыю абараніў у 1979 г., у званні прафесара зацверджаны ў 1981 г.
Аўтар аднаго вынаходніцтва, звыш 170 навуковых публікацый, падрыхтаваў доктара і 6 кандыдатаў медыцынскіх навук. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў ахопліваюць праблемы ўдасканалення клініка-біяхімічнага і функцыянальнага даследавання сістэм жыццядзейнасці арганізма ў неадкладных сітуацыях.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Куніца Леанід Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 22.
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
- Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі
- Кардыёлагі Беларусі