Лагойскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лагойскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Насельніцтва (2011) 2 835
Плошча 117,034 км²
Паштовыя індэксы 223110
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Лагойскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёна ў радыусе 15 км вакол горада Лагойск. Да 2009 года агульная плошча сельсавета складала 4113 га, з іх землі РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавета — 784 га. На тэрыторыі сельскага савета было размешчана 11 населеных пунктаў: Гасцілавічы, Заазер’е, Чорны Лес, Панізоўе, Ніўкі, Слагавішча, Міхалова, Церхавічы, Зялёны Луг, Верагі, Рудня — у якіх пражывалі 1298 чалавек. Цэнтр сельсавета — аг. Гасцілавічы.

У 2009 годзе да Лагойскага сельсавета былі далучаны ўсе населеныя пункты скасаванага Знаменкаўскага сельсавета.

Арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя арганізацыі:

  • РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» (аг. Гасцілавічы)
  • ООО «Паркерпласт» (вытворчасць вырабаў з пластмасы), размешчаны ў в. Заазер’е
  • ООО «Вега» (закуп грыбоў, ягад), размешчаны ў в. Верагі.

Установы[правіць | правіць зыходнік]

  • ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Гасцілавіцкі дзіцячы сад»
  • Сельскі дом культуры аг. Гасцілавічы
  • Аддзяленне сувязі аг. Гасцілавічы
  • Бібліятэка аг. Гасцілавічы

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Крамы ў аг. Гасцілавічы, аг. Заазер’е, аг. Слагавішча.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельская сядзіба «Лалуа», в. Панізоўе
  • Гарналыжны комплекс «Лагойск» каля в. Верагі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]