Знаменка (Лагойскі раён)
Вёска
Знаменка
|
Зна́менка[1] (трансліт.: Znamienka, руск.: Знаменка) (да 1969 года Падо́нкі) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Лагойскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Знаменкаўскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лагойска, за 43 кіламетры ад Мінска, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На хвалі калектывізацыі быў створаны калгас «Чырвоныя Падонкі». Затым яго перайменавалі ў калгас імя Леніна. Вёска з’яўлялася цэнтрам Падонкаўскага сельсавета.
У 1969 годзе дырэктар мясцовай школы ініцыяваў пераназванне Падонкаў у Знаменку.
Вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Знаменскага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 148 жыхароў, 78 двароў (1997)[3]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Раней функцыянавала школа-васьмігодка, бібліятэка, сельскі клуб. Бібліятэку зачынілі ў 2007 годзе. Застаўся адзін сельсавет і крама.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Васілевіч Пашкевіч (нар. 1978) — беларускі гісторык.
- Леанід Давыдавіч Куніца (1937—2005) — беларускі кардыёлаг.
- Пётр Васільевіч Калантай (1948—1990) — беларускі паэт.
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фапшызму[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Падо́нкі, мн.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ а б в БелЭн 1998.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зна́менка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх