Людміла Міхайлаўна Кальмаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Кальмаева)
Людміла Міхайлаўна Кальмаева
Фатаграфія
Дата нараджэння 3 жніўня 1946(1946-08-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 2022(2022-08-11) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр плакат, жывапіс, графіка і скульптура
Вучоба
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку»

Людмі́ла Міха́йлаўна Кальма́ева (3 жніўня 1946, Мінск — 11 жніўня 2022[1]) — беларуская мастачка-жывапісец, графік, плакатыстка, скульптарка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1968 года навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, у 1973 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут мастацтваў Эстонскай ССР, атрымала дыплом графіка-афарміцелькі.

Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1980 года.[2]

У 1986—1992 гадах працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Распрацавала ўласную методыку выкладання акварэльнага жывапісу[3].

З 1992 года жыла і працавала ў Арнэмаўдэне (Нідэрланды, правінцыя Зеландыя).[2]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Рэгулярна выстаўлялася ў Беларусі[2]. Вядома як выбітная плакатыстка і аўтарка іранічных постмадэрнісцкіх праектаў.

Працавала ў галіне плакату, станковай графікі, скульптуры і жывапісу. Міжнародную вядомасць атрымала афішамі для фільмаў і спектакляў[4].

Творы «Свечка» (аловак, папера, гуаш), «Ахвяры» (аловак, папера), «Аголеныя фігуры ў руху» (аловак, папера, 3 аркушы), «Нацюрморт» (аловак, папера, акварэль), «Хлопчык» (аловак, папера), «Дзяўчына» (аловак, папера) экспанаваліся ў красавіку 1991 года на аўкцыёне Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР (аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва) у Мінску.

Творы Людмілы Кальмаевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, калекцыі Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальным музеі плакату ў Віланаве (Варшава), Музеі плакату ў Канагаве (Японія), прыватных калекцыях Нідэрландаў, Германіі, Францыі, ЗША і Мексікі.

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 — Персанальная выстаўка «Сфера чалавека. Жывапіс і графіка Людмілы Кальмаевай»[5] Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск.
  • 2013 — Выстаўка «Партрэты жыхароў дома старога Шэльдэгофа».
  • 2011 — Групавая выстаўка «Беларускія мастакі ў свеце». Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск.
  • 2011 — Выстаўка «Дыялогі» і казкі" Людмілы Кальмаевай. Музей сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
  • 2009 — Фестываль «Дах-9» у Мінску 11 кастрычніка 2009 года.[6]
  • 2009 — Праект Freedom4all, Нідэрланды.[7]
  • 2005 — Гендарны маршрут: фестываль ідэй пра «гендар» — эксперыментальны праект, Мінск.[8]
  • 1991 — Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі Беларускай ССР, красавік 1991, аўкцыён твораў выяўленчага мастацтва, Мінск.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі