Леапольд Іванавіч Родзевіч
Леапольд Іванавіч Родзевіч | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 (22) чэрвеня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1938[1] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, пісьменнік, публіцыст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
Леапольд Іванавіч Родзевіч (12 чэрвеня 1895, фальв. Кур'янаўшчына, Вілейскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 1938) — беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду. Брат Ч. Родзевіча.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/%D0%A3%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%84%D0%B5%D1%80%D1%8D%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%BE%D1%9E_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BB%D0%B5%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%B0%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D0%B9_%D1%83_%D0%93%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%83.jpg/220px-thumbnail.jpg)
У 1909 скончыў гарадское вучылішча ў Вілейцы. Пад уплывам «Нашай нівы» пачаў пісаць па-беларуску. У 1914 пераехаў у Вільню, перад наступленнем нямецкіх войскаў у 1915 пакінуў горад. З 1919 жыў у Мінску, у 1921 зноў вярнуўся ў Вільню. Рэдагаваў беларускія газеты ў Вільні: «Беларускі звон», «Наша будучыня» (1922—1923), з 1921 дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Адзін з ініцыятараў уступлення ў 1923 БРА ў КПЗБ. Арыштоўваўся ў 1923. У 1924 сакратар Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1933 па справе т.зв. «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Адпраўлены ў Саратаў, дзе працаваў у лясніцтве. Паўторна арыштаваны ў 1938. Дакладная дата гібелі невядомая.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкаваўся з 1912. Аўтар п'ес: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Багаты і бедны», «Досвіткі», «Кавалі», «Конскі партрэт», зборнікаў вершаў: «Беларусь» (1922), «На паняволеных гонях» (1928), зборнікаў апавяданняў: «Рэвалюцыйным шляхам» (1928), «Вогнішча барацьбы» (1930).
Многія творы Леапольда Родзевіча, асабліва «Збянтэжаны Саўка», ставяцца тэатральнымі калектывамі Беларусі.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Пакрыўджаныя: Драма. Мн., 1921;
- Сцэнічныя творы. Вільня, 1921;
- Беларусь: (Вершы). Вільня, 1922;
- Досвіткі: (Драматычныя сцэнкі). Вільня, 1922;
- Сцэнічныя творы. Вільня, 1925;
- На паняволеных гонях: Вершы. Кракаў, 1928 (падпольнае выданне);
- Рэвалюцыйным шляхам: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1928;
- Вогнішча барацьбы: Апавяданні з жыцця Заходняй Беларусі. Мн., 1930;
- Sceničnyja twory. Wilnia, 1933;
- Збянтэжаны Саўка: Жарт. Мн., 1964.
Зноскі
- ↑ Leopold Rodziewicz // MAK
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Календарыюм // «Czasopis», 06'2005;
- Ліс А. Паміж літаратурай і палітыкай: драма аднаго рамантыка (Пра Л. Родзевіча) // Спадчына. — 1997. — № 3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Леапольд Іванавіч Родзевіч у Вікікрыніцах |
---|---|
![]() |
Леапольд Іванавіч Родзевіч на Вікісховішчы |
- Леапольд Родзевіч. Выбраныя творы Архівавана 8 лютага 2011. — Эл.рэсурс knihi.com
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі ў 1938 годзе
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Драматургі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай