Ліпа Юльевіч Кроль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Ю. Кроль)
Ліпа Юльевіч Кроль
Дата нараджэння 1 мая 1909(1909-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1977(1977-06-24) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнограф, мастак-плакатыст
Месца працы
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Ліпа Юльевіч Кроль (1 мая 1909, Мінск — 24 чэрвеня 1977) — беларускі тэатральны мастак, плакатыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1954 года. Аформіў спектаклі: «Канец дружбы» К. Крапівы (1934) у тэатры імя Янкі Купалы; «Людзі ў белых халатах» С. Кінгслі (1936) і «Серкеле» Ш. Этынгера (1940) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР, «Настаўнік танцаў» Лопэ дэ Вэгі (1952), «Несцерка» В. Вольскага (1941), «Ноч памылак» О. Голдсміта і «У бэзавым садзе» Ц. Саладара (абодва 1954) у тэатры імя Якуба Коласа; «Блудны сын» Э. Ранета (1958) у Дзяржаўны рускім тэатры БССР. Сярод плакатаў: «Рэлігія — цемра» (1958), «Будзем пільнымі» (1961), «Дружба сілу нам дае» (1968), трыпціх «Улада — Саветам!», «Мір — народам!», «Зямля — сялянам!» (1966), серыя плакатаў «Урокі гісторыі» (1973).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліпа Юльевіч Кроль // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.