Мабільныя ТэлеСістэмы (Беларусь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»
Тып Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 2002
Размяшчэнне Беларусь
Ключавыя фігуры Карповіч Уладзімір
Галіна Паслугі сотавай сувязі
Матчына кампанія Мабільныя ТэлеСістэмы[d]
Сайт by.mts.by

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) — беларускі аператар мабільнай сувязі стандарту GSM 900/1800. Заснавальнікамі кампаніі з'яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51 адсотак акцый) і ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49% акцый).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць 27 чэрвеня 2002 года і стала другім, пасля А1, аператарам мабільнай сувязі ў Беларусі.

17 кастрычніка 2004 года кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» першай сярод беларускіх аператараў дасягнула адзнакі ў 1 мільён актыўных абанентаў і адначасова стала буйнейшай сотавай кампаніяй у Беларусі.

У студзені 2005 года рынкавая доля кампаніі перавысіла 50%, а ў маі кампанія ўжо пераадолела мяжу ў 1,5 млн абанентаў.

27 чэрвеня 2006 года кампанія правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып.

Лагатып кампаніі з 2002 па 2006 год.

11 ліпеня 2007 года кампанія абвясціла пра тое, што лік актыўных абанентаў дасягнуў 3,5 млн чалавек.

7 красавіка 2009 года МТС дадала ў свае галасавыя аўтаінфарматары беларускую мову. Такім чынам, галасавыя паведамленні аўтаінфарматараў пачалі гучаць на трох мовах: англійскай, рускай і беларускай па чарзе.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 2009 года паслугамі кампаніі карыстаюцца больш за 4 320 000 абанентаў. Зона дзеяння сеткі МТС ахапляе каля 92% тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш за 98% насельніцтва Беларусі (100% гарадскіх жыхароў).

Сувязь МТС забяспечваюць 4069 базавых станцый.

Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі МТС сёння заключаны з 323 аператарамi ў 152 краінах свету. МТС валодае ўласнай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання, якая складаецца з 37 офісаў у населеных пунктах Беларусі. Дылерская сетка — 971 салон у 383 населеных пунктах.

Нумар абанента МТС[правіць | правіць зыходнік]

  • +375 29 2**-**-**
  • +375 29 5**-**-**
  • +375 29 7**-**-**
  • +375 29 8 **-**-**
  • +375 33 6**-**-**
  • +375 33 3**-**-**

З уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі «Перанос нумара» (MNP) нумары абанентаў могуць прымаць значэнні:

  • +375 29 xxx xx xx,
  • +375 33 xxx xx xx,
  • +375 44 xxx xx xx.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]