Мабільныя ТэлеСістэмы (Беларусь)
СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» | |
---|---|
Тып | Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 2002 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Уладзіслаў Андрэйчанка |
Галіна | Паслугі сотавай сувязі |
Прадукцыя | сотавая сувязь і broadband Internet access[d] |
Дэвіз | МТС - аператар сувязі |
Матчына кампанія | Белтэлекам |
Сайт | by.mts.by |
Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС) — беларускі аператар мабільнай сувязі стандартаў GSM/DCS (пакаленне мабільнай сувязі 2G), 3G/UMTS (3G), LTE TDD и LTE FDD (4G), NB-IoT[1].
Заснавальнікамі кампаніі з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51 адсотак акцый) і ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49 % акцый).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць 27 чэрвеня 2002 года і стала другім, пасля А1, аператарам мабільнай сувязі ў Беларусі.
17 кастрычніка 2004 года кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» першай сярод беларускіх аператараў дасягнула адзнакі ў 1 мільён актыўных абанентаў і адначасова стала буйнейшай сотавай кампаніяй у Беларусі.
У студзені 2005 года рынкавая доля кампаніі перавысіла 50 %, а ў маі кампанія ўжо пераадолела мяжу ў 1,5 млн абанентаў.
27 чэрвеня 2006 года кампанія правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып.
11 ліпеня 2007 года кампанія абвясціла пра тое, што лік актыўных абанентаў дасягнуў 3,5 млн чалавек.
7 красавіка 2009 года МТС дадала ў свае галасавыя аўтаінфарматары беларускую мову. Такім чынам, галасавыя паведамленні аўтаінфарматараў пачалі гучаць на трох мовах: англійскай, рускай і беларускай па чарзе.
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]На канец снежня 2020 года абанентская база складае 5,7 мільёнаў карыстальнікаў[2]. Зона дзеяння сеткі МТС ахапляе каля 92 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш за 98 % насельніцтва Беларусі (100 % гарадскіх жыхароў).
Сувязь МТС забяспечваюць 4069 базавых станцый.
Роўмінгавыя пагадненні ў кампаніі МТС сёння заключаны з 323 аператарамi ў 152 краінах свету. МТС валодае ўласнай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўвання, якая складаецца з 37 офісаў у населеных пунктах Беларусі. Дылерская сетка — 971 салон у 383 населеных пунктах.
Нумар абанента МТС
[правіць | правіць зыходнік]- +375 29 2**-**-**
- +375 29 5**-**-**
- +375 29 7**-**-**
- +375 29 8 **-**-**
- +375 33 6**-**-**
- +375 33 3**-**-**
З уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі «Перанос нумара» (MNP) нумары абанентаў могуць прымаць значэнні:
- +375 29 xxx xx xx,
- +375 33 xxx xx xx,
- +375 44 xxx xx xx.
Зноскі
- ↑ Тэхнічныя патрабаванні і значэнні паказчыкаў якасці аказання паслуг сувязі МТС
- ↑ https://static.ssl.mts.ru/mts_rf/images/finansovye-i-operacionnye-rezultaty_chetvertyj_kvartal_2020_god.pdf?_ga=2.93596573.1041202296.1620374973-127001430.1620374973&_gl=1*cg1fsq*_ga*MTI3MDAxNDMwLjE2MjAzNzQ5NzM.*_ga_DJC0PYZJHN*MTYyMDM3NDk3Mi4xLjEuMTYyMDM3NDk5NS4zNw..