Магда Гебельс
| Магда Гебельс | |
|---|---|
| ням.: Johanna Maria Magdalena Goebbels ням.: Johanna Maria Magdalena Quandt ням.: Johanna Maria Magdalena Friedländer ням.: Johanna Maria Magdalena Ritschel ням.: Johanna Maria Magdalena Behrend | |
| | |
| Дата нараджэння | 11 лістапада 1901[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 мая 1945[1] (43 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Род дзейнасці | палітык, прапагандыстка, жонка |
| Бацька | Richard Friedländer[d] або Oskar Ritschel[d] |
| Муж | Günther Quandt[d][3] і Паўль Ёзэф Гебельс |
| Дзеці | Harald Quandt[d], Helga Susanne Goebbels[d], Hildegard Traudel Goebbels[d], Helmut Christian Goebbels[d], Holdine Kathrin Goebbels[d], Heidrun Elisabeth Goebbels[d] і Hedwig Johanna Goebbels[d] |
| Узнагароды | |
Ёхана Марыя Магдалена (Магда) Гебельс (ням.: Johanna Maria Magdalena (Magda) Goebbels); (11 лістапада 1901, Берлін — 1 мая 1945, Берлін) — жонка міністра народнай асветы і прапаганды нацысцкай Германіі Ёзэфа Гебельса. Выбітны член НСДАП, блізкая паплечніца Адольфа Гітлера.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1901 годзе ў Берліне ў незамужняй Аўгусты Берэнд і была зарэгістраваная як Ёхана Марыя Магдалена Берэнд (ням.: Johanna Maria Magdalena Behrend). Бацькам Магды быў, хутчэй за ўсё, інжынер Оскар Рытчэль (ням.: Oskar Ritschel), які ажаніўся з Аўгустай неўзабаве пасля нараджэння Магды і ўдачарыў яе. У 1904 годзе яны развяліся.
1 мая ўсім шасцярым дзецям пары Гебельс былі зробленыя ўколы марфіну, пасля чаго кожнаму была ўкладзеная ў рот раздушаная ампула з цыяністым каліем, што пацягнула смерць. Удзельнічала ці сама Магда ў забойстве дзяцей або ж гэта было даручана доктару, гісторыкі сказаць адназначна не могуць. Пасля забойства дзяцей іх бацькі скончылі жыццё самагубствам.
Старэйшы сын Магды ад першага шлюбу — Харальд Квандт — перажыў вайну.
Зноскі
- 1 2 Magda Goebbels // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Versieux N. BMW: la famille Quandt rattrapée par son passé Nazi // Libération / D. Alfon — 2007. — 139959 экз. — ISSN 0335-1793; 1766-0556; 2262-4767
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магда Гебельс- Хатні кінаархіў сям’і Гебельс. 28 хвілін запісы Архівавана 17 лістапада 2011.