Магдэбургскія цэнтурыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Магдэбургскія цэнтурыі (лац.: Centuriæ Magdeburgienses) — першае па часе ў пратэстанцкай літаратуры вялікае сачыненне па гісторыі хрысціянства, выдадзенае паміж 1559 і 1574 гадамі. Назва цэнтурый (ад лац.: centum — стагоддзе) вызначае план выдання: кожнае стагоддзе ў сачыненні прымаецца за асобны перыяд. Сачыненне ахоплівае першыя 13 стагоддзяў хрысціянства. Значна пазней яно было працягнута пад тым жа загалоўкам і даведзена да канца XVI стагоддзя. У першапачатковым відзе сачыненне ўяўляе калектыўную працу цэлай карпарацыі пратэстанцкіх навукоўцаў, прадпрынятую і выкананую па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Маціяса Флацыуса (15201575). Яно дагэтуль не страціла свайго навуковага значэння ў сэнсе першакрыніцы царкоўнай гісторыі, бо ўтрымлівае ў сабе мноства матэрыялаў, вынятых з бібліятэк Германіі, Венгрыі, Францыі, Італіі, Англіі, Балгарыі, Валахіі і нават Расіі. Пануючая тэндэнцыя — супрацькаталіцкая — служыць часам прычынай няправільных меркаванняў; але часта сустракаецца гістарычная крытыка высокай навуковай годнасці (напрыклад у доказах фальшывасці так званых Ісідоравых дэкрэталій). Недахоп сачынення — чыста знешні падзел гісторыі па стагоддзях і занадта дробнае размеркаванне зместу па аддзелах, якіх у кожнай цэнтурыі да 16.

Лепшае з выданняў цэнтурый — нюрнбергскае, 1757.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wennrich, "Ueber die Magdeburger Centurien" (Магдебург, 1874);
  • Schulte, "Beiträge zur Entstehungsgeschichte d. Magd. Centurien" (1877).
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).