Краманьёнец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чэрап краманьёнца
Чэрап краманьёнца ў профіль (злепак)

Краманьёнец, неаантрап (фр.: Homme de Cro-Magnon — краманьёнскі чалавек) — ранні прадстаўнік сучаснага чалавека ў Еўропе і часткова за яе межамі, якія жылі 40-12 тысяч гадоў назад (перыяд верхняга палеаліту). З'явіліся значна пазней за неандэратльцаў і нейкі час суіснавалі з німі (40—30 000 гадоў таму). Па знешняму выгляду і фізічнаму развіццю фактычна нічым не адрознівалісь ад сучаснага чалавека.

Тэрмін «краманьёнец» можа азначаць у вузкім сэнсе толькі людзей, выяўленых у пячоры Кра-Маньён і жыўшых вакол яе 30 000 гадоў назад; у шырокім сэнсе гэта ўсё насельніцтва Еўропы ці ўсяго света эпохі верхнягя палеаліту (40—10 000 гадоў назад)[1].

Колькасць дасягненняў, змен у сацыяльнай арганізацыі жыцця краманьёнца было настолькі вялікім, што ў некалькі разоў пераўзыходзіла колькасць дасягненняў пітэкантрапа і неандэртальца ўзятых разам. Краманьёнцы атрымалі ў спадчыну ад сваіх продкаў вялікі актыўны мозг і дастаткова практычную тэхналогію, дзякуючы чаму ў адносна кароткі тэрмін зрабілі небывалы крок наперад. Гэта праявілась у эстэтыке, развіцці зносін і сістэм сімвалаў, тэхналогіі вырабу прылад працы і актыўным прыстасаванні да знешніх умох, а таксама ў новых формах арганізацыі грамадства і больш складаным падыходзе да суродзічаў.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад скальнага грота Кра-Маньён у Францыі (горад Лез-Эзі-дэ-Таяк-Сірой у дэпартаменце Дардонь, дзе ў 1868 годзе французскі палеаантолаг Луі Лартэ знайшоў і апісаў некалькі шкілетаў людзей з прыладамі поздняга палеаліту[2]. Узрост гэтай папуляцыі ацэньваецца ў 30 000 гадоў[1].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Важнейшыя выкапневыя знаходкі: у Францыі — Кра-Маньён, у Велікабрытаніі — Чырвоная дама з Пэйвілэнда, у Чэхіі — Дольні-Вестоніцэ[3] і Младзеч[4], у Сербіі — Лепенскі-Вір, у Румыніі — Пештера-ку-Оасе, у Расіі — Маркіна гара, Сунгір, Дзянісава пячора і Аленевостраўскі магільнік, у Паўднёвым Крыме — Мурзак-Коба.

Антрапаметрыя[правіць | правіць зыходнік]

Аб'ём галаўнога мозгу роўны 1400 -1900 см ³ (больш, чым у сярэдняга сучаснага еўрапейца). Рост каля 180 см. і вышэй. Шырокі і нізкі твар, прамы лоб, выступаючы падбародак, вузкі выступаючы нос. Надвочны валік адсутнічае.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструкцыя Краманьёнкі

Краманьёнцы з'яўляліся носьбітамі шэрагу культур эпохі верхнягя палеаліту: Гравецкая культура и мезаліту, Тардэнуазская культура, Маглемозэ, Эртебёле. У далешйм тэрыторыі іх абітання перажылі міграцыйныя патокі іншых прадстаўнікоў віду Чалавек разумны (напрыклад, Культура лінейна-лентачнай керамікі). Гэтыя людзі выраблялі прылады не толькт з камня, але і з рогу і костак. На сценах сваіх пячор яны пакінулі малюнкі, на якіх былі паказаны людзі, жывёлы, сцэны палявання. Краманьёнцыя майстравалі разнастайныя ўпрыгожванні.

Жылі абшчынамі па 20—100 чалавек і ўпершыню ў гісторыі стварылі пасяленні. У краманьёнцаў, як і ў неандэртальцаў, жытлом былі пячоры, шатры са скур, ва Усходняй Еўропе будавалі зямлянкі, а ў Сібіры — хаціны з каменных пліт. Валодалі членараздзельным маўленнем[5]. Будавалі жытло, апраналіся ў вопратку са скур. Жылі родавым грамадствам, прыручылі сабаку[6].

Шматлікія знаходкі сведчаць аб наяўнасці культу палявання. Фігуркі жывёл праціналі стрэламі, забіваючы такім чынам жывёлу.

У краманьёнцаў існавалі пахавальныя абрады. У магілу клалі бытавыя рэчы, ежу, упрыгожванні. Нябожчыкаў пасыпалі кравава-чырвонай вохрай, апраналі сетку на валасы, бранзалеты на рукі, на твар клалі плоскія камяні і хавалі ў сагнутым стане (у позе эмбрыёна).

У Дольні-Вестоніцы ў Маравіі знойдзена самая старажытная ў свеце печ для абпалу керамічных статуэтак[7]. Вестоніцкая Венера — з'яўляецца самай старажытнай вядомай навуке керамічнай статуэткай.

Паходжанне краманьёнцаў[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з адной з версій, краманьёнец з'яўляецца продкам усіх сучасных людзей, з'явіўся ва Усходняй Афрыцы прыкладна 130 000 — 180 000 гадоў назад. Прыкладна 50 000—60 000 гадоў назад яны мігравалі з Афрыкі на Аравійскі паўвостраў і з'явіліся ў Еўразіі. Адна група хутка засяліла ўзбярэжжа Індыйскага акіяна, а другая мігрыравала ў стэпы Цэнтральнай Азіі. Другая група стала продкамі мангольскіх народаў, каўкасіёнаў і большай часткі блізкаўсходняга і паўночнаафрыканскага насельніцтва. Міграцыя ад Чорнага мора ў Еўропу пачалася прыкладна 45 000 гадоў назад, меркавана праз Дунайскі калідор. 20 000 гадоў назад уся Еўропа ўжо была заселена[8].

Згодна з іншай версіяй, сучасныя прадстаўнікі негроідных і мангалоідных рас фарміраваліся аўтаномна, а краманьёнцы рассяляліся па большай частцы толькі ў арэале неандэртальцаў (Паўночная Афрыка, Блізкі Ўсход, Сярэдняя Азія, Еўропа). Першыя людзі з краманьёніднымі рысамі з'явілісь 160 000 гадоў назад ва ўсходняй Афрыцы (Эфіопія). пакінулі яе 100 000 гадоў назад. У Еўропу пранікнулі праз Каўказ да басейна ракі Дон. Міграцыя на Захад пачалась прыблізна 40 000 гадоў назад, а ўжо праз 6 тысяч гадоў з'явіўся наскальны жывапіс ў пячорах Францыі[9][10].

Міграцыя краманьёнцаў у Еўропу
Да 37 500 годзе да н.э.
Да 35 000 годзе да н.э.
Да 32 500 годзе да н.э.
Да 30 000 годзе да н.э.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Скрабок краманьёнца — Калекцыя «Луі Lartet» — Музей Тулуз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краманьёнцы // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.446
  • Список опубликованых работ П. И. Борисковского. С. 15—24 // SRTATUM plus/ 2001—2002/ № 1. Вначале был камень;
  • Рогинский Я. Я., Левин М. Г., Антропология, М., 1963;
  • Неструх М. Ф., Происхождение человека, М., 1958, с. 321—38

Навукова-папулярная літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Галёначная костка сучаснага чалавека (злева) і краманьёнца (справа)
  • Эдуард Шторх — «Охотники на мамонтов». Кніга са спасылкамі на рэальныя рахеалагічныя крыніцы
  • Б. Байер, У. Бирштайн и др. История человечества, 2002, ISBN 5-17-012785-5

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Неоантропы (время верхнего палеолита). Возникновение Homo sapiens sapiens
  2. Кроманьонцы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  3. Трепанация (краниотомия)
  4. Подтверждён возраст останков кроманьонцев из Младеча
  5. Филин. Концепции современного естествонания: конспект лекций
  6. Детская энциклопедия: Из истории человеческого общества. Алексей Иванович Маркушевич, Академия педагогических наук СССР
  7. Дольни-Вестонице
  8. О митохондриальной Еве и генетическом разнообразии современного человечества
  9. джон Хоффкер нашёл прародину европейцев под воронежем. Российская газета (2007-09-28).
  10. M. V. Anikovich, A. A. Sinitsyn, John F. Hoffecker, Vance T. Holliday, V. V. Popov Early Upper Paleolithic in Eastern Europe and Implications for the Dispersal of Modern Humans (англ.)  // Science. — 2007-01-12. — В. 5809. — Т. 315. — С. 223-226. — DOI:10.1126/science.1133376

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]