Разьба па дрэве ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ананія. Двухбаковы абразок: Прамудрасць стварыла сабе храм; Святы. Каля 1517—1525 гг. Санкт-Пецярбург, Дзяржаўны Рускі музей.

На Беларусі пашырана контурная, выемчатая (пераважна трохгранна-выемчатая), рэльефная, скразная, аб’ёмная разьба па дрэве, сродкамі якой ствараюць скульптуру. Схематычна, умоўна трактаваныя драўляныя фігуркі чалавека і жывёл вядомы з часоў каменнага веку. У IXXIII стст. геаметрычным («Бочкавым») арнаментам аздаблялі грабяні, лыжкі, чарпакі, прылады працы, зброю.

Мастацкая апрацоўка дрэва. Паштовая марка Беларусі

У XIVXVI стст. нізкарэльефнай разьбой аздаблялі інтэр’еры культавых збудаванняў, палацаў, сядзіб, мэблю. Напрыклад, пінскім разьбяром Ананіем створаны двухбаковы абраз «Премудрость созда себе храм. Праздники» (14991525).

У XVIIXVIII стст. гэты від разьбы развіўся ў аб’ёмна-ажурную (гл. Беларуская рэзь). Тагачасная разьба характарызуецца цеснай сувяззю з архітэктурай, у ёй адбіліся пануючыя мастацкія стылі — рэнесанс, барока, ракако, з канца XVIII ст. — класіцызм. Разьбой упрыгожвалі іканастасы, алтары, амбоны, арганы, сцены палацаў і храмаў: іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (16691672), алтары Будслаўскага касцёла бернардзінцаў, Воўпаўскага касцёла Іаана Хрысціцеля, Навамышскага Праабражэнскага касцёла, Порплішчанскай Спаса-Праабражэнскай царквы, створаныя ў XVII ст., а таксама алтары касцёла Гродзенскага кляштара езуітаў, Пінскага касцёла і кляштара францысканцаў XVIII ст. і інш.

У народным побыце найбольшае пашырэнне мела трохгранна-выемчатая разьба геаметрычнага характару, якой аздаблялі прылады працы, напрыклад, Камянецкія прасніцы, хатняе начынне, посуд, транспартныя сродкі. З канца XIX ст. у народным драўляным дойлідстве пашырылася прапілоўка, якой аздаблялі ліштвы, карнізы, ганкі (гл. Разьба архітэктурная), а таксама мэблю. Разьба па дрэве займаюцца многія народныя майстры, прафесіянальныя і самадзейныя мастакі (М. Няхай, М. Свіранаў, М. Рышкевіч і інш.). Пашыраны ўсё яе віды. Асаблівую папулярнасць набыла драўляная скульптура (І. Супрунчык, А. Маголін, І. Лізура, А. Лавор, Ф. Максімаў, М. Тарасюк і інш.).

Утылітарна-дэкаратыўныя вырабы і сувеніры ў тэхніцы разьбы па дрэве выпускаюць многія прадпрыемствы мастацкай прамысловасці. У 1999 годзе праведзена 1-е Рэспубліканскае свята-конкурс разьбярства «Дрэва жыцця».

Зноскі