Вуліца Пляханава (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Пляханава
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Гістарычны раён Задубравенскі пасад
Працягласць 500 м
Ранейшыя назвы Глеба-Барысаўская вуліца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Пляханава (руск.: улица Плеханова) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.

Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Правая Дубравенка каля ўваходу на Быхаўскі рынак, з паўднёвага захаду прымыкае завулак Брусава, з паўночнага ўсходу — Ленінградскі завулак, перасякае вуліцу Вароўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Мянжынскага. Працягласць вуліцы складае 500 м.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнікла на Задубравенскім пасадзе. Гістарычна мела назву Глеба-Барысаўская вуліца ад Барысаглебскай царквы. За савецкім перайменавана ў гонар расійскага філосафа, прапагандыста марксізму Георгія Пляханава (1856—1918).

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Каля дома № 18 расце векавы дуб, узрост якога складае каля 150 гадоў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]