Перайсці да зместу

Маджура (атол)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маджура
марш. Mājro, англ. Majuro
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча11 км²
Насельніцтва26 000 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва2 363,64 чал./км²
Размяшчэнне
7°04′ пн. ш. 171°16′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Маджура (атол) (Маршалавы Астравы)
Маджура
Маджура
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маджура (англ.: Majuro, маршал.: Mājro) — атол у складзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы - 9,7 км² (згодна апошнім даследаванням 2009 г. - 11 км²). Насельніцтва (2010 г.) - 26000 чал. На Маджура знаходзіцца горад Маджура, сталіца Маршалавых Астравоў.

Маджура — тыповы каралавы атол, які складаецца з 64 астравоў, якія атачаюць прасторную лагуну (295,05 км², згодна даследаванням 2009 г. - 288 км²)[1]. Найбуйнейшы востраў Маджура знаходзіцца на поўдзень ад лагуны. У яго крайняй усходняй частцы, а таксама на астравах Далап, Уліга і Дарыт (Дарэн) месціцца горад Маджура. Прыкладна 6 км² сушы займаюць какосавыя гаі і хмызнякі.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература — ад +25 °C да +30 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 3 353 мм.

У старажытнасці атол Маджура быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных маршальцаў. У 1788 г. адкрыты брытанцам Джонам Маршалам. У XIX ст. трапіў пад уплыў правадыроў з атола Джалуіт, якія распаўсюдзілі свой уплыў на ўвесь усходні ланцуг астравоў Ратак. У 1885 - 1914 гг. знаходзіўся пад пратэктаратам Германіі. У 1914 - 1944 гг. — пад кантролем Японіі. 30 студзеня 1944 г. на ім высадзіліся амерыканскія ваенныя. Яны выкарыстоўвалі Маджура як базу для захопу атолаў Эневетак і Кваджалейн. У пасляваенны час з Джалуіта на Маджура была перанесена адміністрацыя Маршалавых Астравоў.

На Маджура жыве амаль палова насельніцтва Маршалавых Астравоў, переважна ў горадзе Маджура. Імклівы рост насельніцтва пачаўся ў пасляваенны час, што было звязана з урбанізацыяй:

1930 1958 1967 1973 1980 1988 1999 2010
753 3.415 5.249 10.290 11.791 19.664 23.676 26.000

Большасць насельнікаў Маджура — маршальцы. Акрамя таго, тут жывуць амерыканцы, выхадцы з азіяцкіх краін, прадстаўнікі іншых народаў Акіяніі.

Зноскі