Мадленская культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мадленская культура, культура Мадлен — найбольш позняя палеалітычная культура (15-8 тыс.г.да н.э.), якая змяніла салюстрэйскую і папярэднічала азільскай культуры ранняга мезаліту. Выяўлена археолагам Г.дэ Мартылье ў 1860 годзе. Назва ад пячоры Мадлен на беразе ракі Везер (дэпартамент Дардонь, Францыя). Пашырана на тэрыторыі Францыі, Іспаніі, Швейцарыі, Германіі і мае шэраг мясцовых разнавіднасцей. У Мадлене пераважалі крамянёвыя разцы, праколкі, скрэблы, касцяныя гарпуны, наканечнікі коп’яў, дроцікі, кап’якідальнікі, жэзлы, іголкі, шылы і інш. Характэрнымі з’яўляюцца разныя выявы на рогу і косці, скульптура з рогу, косці, іклаў маманта, гравіраваныя, мона- і паліхромныя выявы на скляпеннях і сценах пячор. Насельніцтва займалася паляваннем, жыло ў пячорах і жытлах з касцей і шкур. Мадлен адносіцца да эпохі мацярынскага роду. Тэрміны «Мадлен» і «мадленская эпоха» зжываюцца і ў шырокім сэнсе для пазначэння заключнага этапу развіцця познапалеалітычнай культуры еўрапейскай прыледавіковай вобласці ад Францыі да Урала.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]