Мадлен Французская
Мадлен Французская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Madeleine de France | |||||||
![]() Партрэт працы Карнеля дэ Ліёна | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маргарыта Цюдар | ||||||
Пераемнік | Марыя дэ Гіз | ||||||
жонка караля Шатландыі Якава V | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 жніўня 1520
|
||||||
Смерць |
7 ліпеня 1537 (16 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Валуа | ||||||
Бацька | Францыск I[1] | ||||||
Маці | Клод Французская[1] | ||||||
Муж | Якаў V[1][2] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
![]() |
Мадлен Французская (фр.: Madeleine de France; або Мадлен дэ Валуа (фр.: Madeleine de Valois); 10 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1537) — першая жонка караля Шатландыі Якава V[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прынцэса Мадлен была пятым дзіцем караля Францыі Францыска I ад яго шлюбу з Клод, герцагіняй Брэтонскай[3]. Слабая і хваравітая з нараджэння, прынцэса правяла дзяцінства ў даліне Луары, таму што яе бацька асцерагаўся, што жыццё ў Парыжы можа неспрыяльна адбіцца на яе стане. У шаснаццацігадовым узросце ў яе былі выяўлены сухоты.
У 1536 годзе Якаў V, кароль Шатландыі, прыбыў да двара Францыска з мэтай знайсці сабе нявесту з багатым пасагам, які папоўніў б спусцелую казну, а таксама па магчымасці ўмацаваць сувязі з французскім каралеўствам[4]. Яго ўвагу прыцягнула прынцэса Мадлен, і ён прасіў яе рукі. Але Францыск, памятаючы пра яе хваробу і суровы клімат Шатландыі, які мог апынуцца пагібельным для дачкі, спачатку адказаў адмовай. Разглядаліся таксама заручыны з Марыяй дэ Гіз, але Якаў аддаў перавагу прынцэсе.
Паколькі і сама Мадлен выказала вялікую цікавасць да маладога шатландскага караля, паўторная прапанова Якава была прынята. Яны абвянчаліся 1 студзеня 1537 года ў Саборы Парыжскай Божай Маці. Праз гэты шлюб Францыск і Якаў спадзяваліся аднавіць і ўмацаваць Стары саюз паміж Шатландыяй і Францыяй. Акрамя таго, кароль даў за дачку шчодры пасаг[4].
Пасля некалькіх месяцаў святочных урачыстасцей у маі 1537 года маладыя адбылі ў Шатландыю. На той момант здароўе Мадлен ужо выклікала сур’ёзныя асцярогі, і 7 ліпеня, праз некалькі тыдняў пасля прыезду, яна сканала на руках у мужа[4].
Каралева Мадлен была пахавана ў Холірудскім абацтве ў Эдынбургу. Менш чым праз год пасля яе смерці Якаў ажаніўся з Марыяй дэ Гіз[4].
Зноскі
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Madeleine de Valois (англ.)(недаступная спасылка). thepeerage.com. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2015. Праверана 30 студзеня 2010.
- ↑ а б в г James V: Undiscovered Scotland (англ.)(недаступная спасылка). undiscoveredscotland.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2015. Праверана 30 студзеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мадлен Французская
- Мадлен Французская на сайце «Find a Grave» (англ.)
Продкі Мадлен Французскай | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|