Перайсці да зместу

Клод Французская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клод Французская
фр.: Claude de France
брэт.: Klaoda Bro-C'hall
Герб Клод як каралевы Францыі: справа — уласна каралеўскі герб Францыі, які належаў мужу Клод (у блакітным поле тры залатых лілеі); злева — падзелены на чатыры часткі: у першай і чацвёртай частках каралеўскі герб Францыі, у другой і трэцяй частках герб Брэтані (сярэбранае поле, усеянае гарнастаевым футрам).
Герб Клод як каралевы Францыі: справа — уласна каралеўскі герб Францыі, які належаў мужу Клод (у блакітным поле тры залатых лілеі); злева — падзелены на чатыры часткі: у першай і чацвёртай частках каралеўскі герб Францыі, у другой і трэцяй частках герб Брэтані (сярэбранае поле, усеянае гарнастаевым футрам).
Сцяг Герцагіня Брэтані
9 студзеня 1514 — 20 ліпеня 1524
Папярэднік Ганна Брэтонская
Пераемнік Францыск Брэтонскі
Сцяг Каралева-кансорт Францыі
1 студзеня 1515 — 20 ліпеня 1524
Каранацыя 10 мая 1517
Папярэднік Марыя Цюдар
Пераемнік Элеанора Аўстрыйская
Графіня д'Этамп[fr]
9 студзеня 1514 — 20 ліпеня 1524
Папярэднік Ганна Брэтонская
Пераемнік тытул адышоў да кароны

Нараджэнне 13 кастрычніка 1499(1499-10-13)[1][2]
Смерць 20 ліпеня 1524 (24 гады)
Месца пахавання
Род Валуа
Бацька Людовік XII[3]
Маці Ганна Брэтонская[3]
Муж Францыск I[3][4]
Дзеці Шарлота Французская[d][5], Францыск III[d][5], Генрых II Валуа[6][3], Мадлен Французская[3], Карл II[d], Маргарыта Французская, герцагіня Савойская і Луіза Французская[d][5]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клод Французская (фр.: Claude de France, брэт.: Klaoda Bro-C'hall; 13 кастрычніка 1499 года, Рамарантэн-Лантэнэ — 20 ліпеня 1524, Блуа) — дачка французскага караля Людовіка XII, герцагіня Брэтані пасля смерці маці; першая жонка французскага караля Францыска I.

Клод нарадзілася 13 кастрычніка 1499 года ў Рамарантэн-Лантэнэ[7] у сям’і караля Людовіка XII і яго другой жонкі Ганны Брэтонскай; была старэйшым дзіцем і старэйшай дачкой з дваіх дзяцей пары. Дзяўчынка была названа ў гонар Святога Клода, да магілы якога Ганна здзейсніла паломніцтва ў надзеі нарадзіць жывое дзіця: у двух шлюбах у каралевы Ганны было прынамсі чатырнаццаць цяжарнасцей, пры гэтым толькі двое дзяцей перажылі маленства — Клод і яе малодшая сястра Рэнэ, якая нарадзілася ў 1510 годзе[8].

Прынцэса выхоўвалася ў строгасці, як і яе набожная маці[8]. Паколькі яе маці не мела жывых сыноў, Клод стала спадчынніцай герцагства Брэтонскага. Паводле салічнага закона ні Клод, ні яе сястра не маглі атрымаць у спадчыну французскую карону, паколькі яна магла адысці толькі спадчынніку па мужчынскай лініі. Разам з тым, каралева Ганна, якая не жадала пакінуць дачку без брэтонскай спадчыны, пры дапамозе кардынала Амбуаза вырашыла аддзяліць Брэтань ад французскай кароны. Кардынал пачаў спрэчку з П’ерам дэ Раан-Жы, маршалам Жы, які горача падтрымліваў ідэю шлюбу паміж прынцэсай і герцагам Валуа, спадчыннікам французскай кароны, якая такім чынам захоўвала саюз Брэтані і Францыі[9].

10 жніўня 1501 года ў Ліёне быў падпісаны шлюбны дагавор паміж двухгадовай Клод і будучым імператарам Карлам V; падпісантамі выступілі Франсуа Бузлейдэн (архібіскуп Безансона), Гіём дэ Крой[en], Нікалас дэ Рутэр і П’ер Леземан, усе паслы Філіпа I Габсбурга, бацькі Карла. Часткай дагавора было абумоўлена атрыманне Брэтані ў спадчыну маладым прынцам, а таксама станаўленне яго наступным у лініі атрымання ў спадчыну тронаў Кастыліі, Арагона і Аўстрыі і бургундскіх уладанняў. У дадатак, дагавор у Блуа ад 1504 года[en] даваў Клод немалы пасаг, верагодна, на выпадак смерці Людовіка XII пры адсутнасць у яго спадчыннікаў мужчынскага полу: акрамя Брэтані, Клод атрымлівала герцагствы Мілан і Бургундыю, графствы Блуа і Асці[к 1] і тэрыторыі Генуэзскай рэспублікі, акупаваныя Францыяй[10]. Такім чынам, прычыны будучага суперніцтва Карла V I Францыска I былі вызначаны яшчэ да таго, як яны сталі манархамі.

У 1505 годзе, быўшы сур’ёзна хворым, асцерагаючыся за сваё жыццё і не жадаючы пагражаць будучаму валадаранню свайго адзінага спадчынніка, Людовік XII разарваў заручыны дачкі і Карла V на карысць герцага Валуа. Акрамя таго, раней Луіза Савойская атрымала ад караля тайнае абяцанне, што Клод выйдзе замуж за яе сына[11]. Такім чынам, план маршала Жы, супраць якога выступала каралева Ганна, апынуўся ўхвалены самім каралём. Ганна скарысталася ўсім сваім уплывам, каб парламент у Парыжы асудзіў маршала за здраду[12].

9 студзеня 1514 года памерла каралева Ганна і Клод стала герцагіняй Брэтані; яшчэ праз чатыры месяцы, 18 мая, у Сен-Жэрмен-ан-Ле Клод выйшла замуж за свайго кузена Францыска. Гэтым саюзам Брэтань замацоўвалася за французскай каронай у выпадку, калі трэці шлюб караля Людовіка XII з англійскай прынцэсай Марыяй, заключаны 9 кастрычніка 1514 года, не прынясе доўгачаканага спадчынніка. Як б там ні было, шлюб апынуўся нядоўгім і бяздзетным: Людовік XII памёр меней, чым праз тры месяцы пасля вяселля, паводле агульнага меркавання з-за старанняў у спальні[13]. Францыск і Клод сталі каралём і каралевай; гэта быў трэці выпадак у гісторыі, калі герцагіня Брэтані станавілася каралевай Францыі[к 2].

Клод сярод сваіх дочак (Шарлоты, Мадлен, Маргарыты), сястры Рэнэ (ці памерлай дачкі Луізы) і другой жонкі Францыска Элеаноры Аўстрыйскай. Livre d’heures de Catherine de Medicis, 1550

год

За дзевяць гадоў шлюбу Клод нарадзіла Францыску семярых дзяцей:

Каралева Францыі

[правіць | правіць зыходнік]
Меркаваны партрэт Клод Французскай, маст. Корнель дэ Ліён; Пушкінскі музей

Пры двары, ужо быўшы каралевай, Клод заставалася ў цені сваёй свякрухі Луізы Савойскай і залвіцы Маргарыты Ангулемскай. Фактычна, Клод ніколі не кіравала сваім герцагствам; у 1515 годзе яна перадала мужу ў вечнае карыстанне кіраўніцтва сваіх дамініёнаў. У адрозненне ад малодшай сястры, Клод не праяўляла цікавасці да матчынай спадчыны, таксама як яна не цікавілася палітыкай; каралева аддала перавагу прысвяціць сябе рэлігіі, апынуўшыся пад уплывам, як лічаць некаторыя гісторыкі, духоўніка[en] яе свякрухі[8].

Пасля таго, як Францыск стаў каралём, да двара Клод далучылася Ганна Балейн. Мяркуецца, што Ганна была перакладчыцай Клод на сустрэчах з англійскімі гасцямі. У канцы 1521 года Ганна вярнулася ў Англію, дзе пазней стала каралевай-кансортам. Іншай знакамітай фрэйлінай Клод была Дыяна дэ Пуацье, якая пасля стала палюбоўніцай яе сына Генрыха II[18].

Клод была каранавана ў абацтве Сен-Дэні 10 мая 1517 года кардыналам Філіпам дэ Люксембургам[en], які «памазаў ёй грудзі і лоб»[19]. Амаль усе дзевяць гадоў шлюбу Клод правяла ў бясконцых цяжарнасцях. У яе мужа было мноства палюбоўніц, але ўсе яны былі параўнальна стрыманыя. Ва ўласнай сям’і Клод увяла строгі маральны кодэкс, ігнараваць які вырашаліся нешматлікія[18]. Брантом пісаў пра Клод:

Павінен сказаць, мадам Клод Французская была вельмі добрай і вельмі міласэрнай, была мілая з усімі і ніколі не выказвала незадавальненні ні пры двары, ні ў яе дамініёнах. Яе глыбока кахаў кароль Людовік і каралева Ганна, бацька і маці, і яна заўсёды была добрай дачкой для іх; пасля таго, як кароль прыняў міравую герцага Міланскага, ён назваў і абвясціў Клод у парыжскім парламенце герцагіняй двух найпрыгажэйшых герцагстваў хрысціянскага свету, Мілана і Брэтані, аднаго ад бацькі і іншага ад маці. Што за спадчынніца! Калі дазволіце. Абое герцагствы далучыліся ў імя ўсяго добрага да нашага цудоўнага каралеўства.[20]

Пешка шматлікіх дынастычных манеўраў, Клод была невысокага росту і пакутавала на скаліёз, які зрабіў яе спіну гарбаватай, у той час як яе муж быў «вялікі і атлетычны». Множныя паслядоўныя цяжарнасці зрабілі яе цела пухлым, што стала прычынай насмешак пры двары. Замежныя паслы адзначалі яе «поўнасць», кульгавасць, касавокасць, якое закранула яе левае вока, яе невялікі памер і пачварнасць, але і прызнавалі за ёй добрай якасці[21]. Аднак, пры двары пасля смерці бацькоў Клод не любілі. Брантом пісаў, што Францыск «заразіў Клод сіфілісам, што несумнеўна скараціла яе дні. А мадам рэгентка [Луіза Савойская] увесь час здзекавалася над ёй…»[20] Францыск жа тым часам знаходзіўся пад уплывам сваёй усюдыіснай фаварыткі Франсуазы дэ Фуа.

Магіла Францыска і Клод у абацтве Сен-Дэні

Клод памерла 20 ліпеня 1524 года ў шато Блуа ва ўзросце 24 гадоў. Прычына яе смерці стала прычынай спрэчкі паміж гісторыкамі: у той час, як некаторыя сцвярджалі, што Клод памерла ў родах ці з-за выкідка[к 4]; іншыя лічылі, што яна памерла ад знясілення з-за шматлікіх цяжарнасцей[8] ці перанесеных касцявых сухот (як і яе маці); і нарэшце, некаторыя лічылі, што Клод памерла ад сіфілісу, якім яе заразіў муж[24]. Клод была пахавана ў абацтве Сен-Дэні[8].

Пасля смерці Клод герцагства Брэтань атрымаў у спадчыну спачатку яе старэйшы сын, дафін Францыск (апекуном стаў удавец Клод), а пасля яго смерці іншы сын — дафін Генрых, які пасля смерці бацькі стаў каралём[25]. Праз некалькі гадоў пасля смерці Клод Францыск ажаніўся ў другі раз: яго выбранніцай стала Элеанора Аўстрыйская, сястра імператара Карла V.

Малітоўнік каралевы Клод

[правіць | правіць зыходнік]
Старонка з малітоўніка Клод

Малітоўнік Клод Французскай[en] — малюсенькі, упрыгожаны каштоўнасцямі рукапісны малітоўнік, зроблены для Клод прыблізна ў год яе каранацыі. Яе герб з’яўляецца на трох розных лістах. Кніга багата ілюстравана: граніцы кожнага ліста ўпрыгожаны 132 сцэнамі з жыцця Хрыста, Дзевы Марыі і іншых святых. Гэты малітоўнік і часаслоў Клод былі распісаны майстрам, які пасля працы над гэтымі кнігамі атрымаў мянушку майстар Клод Французскай. Малітоўнік быў падораны бібліятэцы і музею Моргана ў 2008 годзе ўдавой Аляксандра Поля Розенберга ў памяць пра нябожчыка[26].

Імем Клод названы гатунак сліў — «рэнклод», літаральна які азначае каралева Клод[27].

«Добрая каралева Клод» з’яўляецца ў рамане Робін Максвел[en] Мадмуазель Балейн (2007)[28].

Клод з’яўляецца ў трох эпізодах першага сезона брытанска-ірландска-канадскага гістарычнага тэлесерыяла «Цюдары»; роля каралевы выканала Габрыэла Райт[en][29].

  1. Графства Асці быў часткай пасагу Валянціны Вісконці (бабкі Людовіка XII), калі яна выйшла замуж за Людовіка Арлеанскага ў 1389 годзе. Клод, як старэйшае выжылае дзіця бацькі, была не толькі законнай спадчынніцай Асці, але і Міланскага герцагства, паколькі ў шлюбным дагаворы Валянціны было абумоўлена, што пры адсутнасць спадчыннікаў мужчынскага полу яна атрымае дамініёны Вісконці.
  2. Абодва папярэднія выпадкі былі звязаны з маці Клод, двойчы каранаванай Ганнай Брэтонскай — каралевай па другім і трэцім шлюбам.
  3. Неўзабаве пасля смерці дафіна папаўзлі чуткі, што ён быў атручаны ўласным сакратаром Себасцьяна дэ Монтэкуколі[en][14]. Себасцьяна даставілі на суд Кацярыны Медычы, якая абвінаваціла яго ў забойстве дафіна, праплочаным Карлам V. Пад катаваннямі Монтэкуколі прызнаўся ва ўсім. Аднак незразумела, ці сапраўды спадчыннік быў атручаны, ці ён сканаў ад натуральных прычын, напрыклад ад сухотаў[15].
  4. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў Клод і Францыска было восьмае дзіця, сын Філіп, які памёр у 1525 годзе, чыё нараджэнне стала прычынай смерці яго маці[22][23]. Аднак, іншыя гісторыкі аспрэчваюць яго існаванне.
  1. Lundy D. R. Claude de Valois, Duchesse de Bretagne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Claude de France // Genealogics — 2003.
  3. а б в г д Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в Lundy D. R. The Peerage
  6. Генрих II // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 355.
  7. Louda 1999, p. table 67.
  8. а б в г д Robin, Larsen, Levin 2007, p. 80.
  9. Blanchard 2006, pp. 299–300.
  10. Bottineau-Fuchs 2005, pp. 67–68.
  11. Tourault 2014, p. 255.
  12. Blanchard 2006, p. 299.
  13. Guicciardini 1853, p. 341.
  14. Pavullo e il medio Frignano 1977, p. 123.
  15. Seward 1973, p. 192.
  16. Baumgartner 1988, pp. 247–248.
  17. Seward 1973, p. 241.
  18. а б Robin, Larsen, Levin 2007, p. 81.
  19. Menin 1723, p. 249.
  20. а б Brantôme (entre 1590 et 1614). Vie de Claude de France. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  21. Géoris 1998, p. 20.
  22. François de Valois (фр.). Histoire de l'Europe. Праверана 29 верасня 2015.
  23. Maison de Valois-Angoulême (фр.)(недаступная спасылка). heraldique-europeenne.org. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2019. Праверана 29 верасня 2015.
  24. Hackett 1935, p. 234.
  25. Thevet 2009, pp. 24–25.
  26. The Prayer Book of Claude de France (англ.). The Morgan Library & Museum. Праверана 29 верасня 2015.
  27. Brewer, E. Cobham. Dictionary of Phrase and Fable.
  28. Robin Maxwell (2007). Mademoiselle Boleyn. New American Library. ISBN 0451222091, 9780451222091. {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)
  29. Gabriella Wright на сайце «Internet Movie Database» (англ.)