Перайсці да зместу

Мазгавік авечы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазгавік авечы

Злева направа: авечы мозг, пашкоджаны цэнурозам; зрэз і знешні выгляд лічынкі-цэнура; знешні выгляд палаваспелага чарвя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taenia multiceps Leske, 1780

Сінонімы
  • Multiceps multiceps

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  94034

Мазгавік авечы[1] (Taenia multiceps, =Multiceps multiceps), — від стужачных чарвякоў сямейства тэнііды (Taeniidae). Лічынкі віду (цэнуры), якія паразітуюць у галаўным мозгу прамежкавых гаспадароў, выклікаюць хуткабежнае смяротнае захворванне — цэнуроз. Палаваспелыя стадыі паразітуюць у кішачніку сабачых.

Палавыя стадыі паразітуюць у кішэчніку канчатковых гаспадароў-сабак і іншых сабачых (шакалаў, лісоў і інш.). Яйцы, якія ўтварыліся ў выніку палавога размнажэння, выводзяцца вонкі з калам гаспадара.

Пасля траплення ў кішачны тракт прамежкавага гаспадара (авечкі або чалавека) абалонка яйца ўскрываецца. Лічынка-анкасфера, якая выйшла з яйца, з дапамогай крючкоў укараняецца ў сценку кішэчніка і трапляе ў крывяноснае рэчышча, а праз яго дасягае галаўнога мозгу. Там анкасфера развіваецца ў наступную стадыю — цэнура. Паразіт разбурае мазгавыя тканкі, выклікаючы смяротную хваробу цэнуроз. Для інфікаваных жывёл характэрныя бессэнсоўныя рухі па крузе (іншая назва захворвання — «вярцячка»), задзіранне галавы, сутаргі, парушэнне інервацыі перыферычных органаў, страта зроку і нюху. Для замыкання жыццёвага цыкла канчатковы гаспадар павінен з’есці хворую або загінулую жывёлу.

  1. Цэнурозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 298
  • Догель В. А. Зоология беспозвоночных: Учебник для ун-тов / Под ред. проф. Ю. И. Полянского — 7-е изд., перераб. и доп. — М.: Высш. школа, 1981. — 606 с., ил.